21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тры пытаннi з нагоды...

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ПАДАЛЯК

Лiтаратурная анкета «Звязды»

...З нагоды творчасцi перш-наперш. I пытаннi гэтыя — «пра вечнае» (мы не сталi нiчога мудраваць-мудрагелiць).

Так атрымалася, што на працягу амаль 90-гадовай гiсторыi вакол «Звязды» заўсёды з’ядноўвалiся лiтаратары, друкавалi свае лепшыя творы, выказвалiся пра набалелае, дыскутавалi аб надзённым... I ў чытачоў нашай газеты традыцыйна пiльная ўвага да пiсьменнiкаў i iх творчасцi. Усе публiкацыi, у якiх так цi iнакш закранаецца лiтаратурная тэматыка, маюць шырокi розгалас. Вось мы i вырашылi правесцi лiтаратурную анкету. Прычым наўмысна адкiнулi пытаннi пра «творчы агарод» (кшталту «Над чым зараз працуеце?», «Вашы планы на будучыню?») — як гаворыцца, не лiчы кветачкi ўвесну, а палiчы ягадкi ўвосень.

Сёння на пытаннi лiтаратурнай анкеты «Звязды» адказваюць добра вядомыя пiсьменнiкi i паэты: старэйшына беларускай лiтаратуры, ветэран Вялiкай Айчыннай вайны Мiкола АЎРАМЧЫК, галоўны рэдактар часопiса «Полымя» Мiкола МЯТЛIЦКI i адзiн з самых элегантна-вытанчаных i ў той жа час iранiчна-разняволеных творцаў Адам ГЛОБУС.

1. Якой вам бачыцца будучыня беларускай лiтаратуры?

Мiкола АЎРАМЧЫК:

— Будучыня лiтаратуры, як i жыцця, канешне ж, светлая. Пры любых абставiнах. Пiсьменнiкi, паэты, драматургi нараджаюцца — што б нi было ў жыццi. Працэс, якi iдзе бесперапынна. Запаволiць яго можна, але стрымаць — нельга...
Будучыня ў беларускай лiтаратуры вялiкая. Такая лiтаратура, з такiмi магутнымi iмёнамi!

Мiкола МЯТЛIЦКI:

— Лiтаратура — гэта творчы працэс, якi нiколi не спынiцца. Зараз мы вядзём падсумоўку ХХ стагоддзя, якое мы называем стагоддзем Максiма Танка, Васiля Быкава, Iвана Мележа, Iвана Шамякiна. Але ж у тым часе не забываем Кузьму Чорнага, Петруся Броўку, Пятра Глебку... Стагоддзе — духоўна — працавала на нашу будучыню. Часопiс «Полымя» ўводзiць новую рубрыку — «Легенды ХХI стагоддзя». Мы хочам духоўны вопыт, якi застаўся ад нашых папярэднiкаў, памножыць на сучаснасць. Гэта знакавыя iмёны папярэднiкаў ва ўсiх галiнах культуры: Анатоля Анiкейчыка i Анатоля Багатырова, Стэфанii Станюты i Ларысы Александроўскай, многiх iншых. Спiс гэты будзе прырастаць. Гэта той падмурак, на якiм вырасце ХХI стагоддзе. I аснова будучынi беларускай лiтаратуры.

Адам ГЛОБУС:

— Я не прарок, каб зазiраць у будучыню. Не скажу, што нас чакае там нешта добрае. Але наша будучыня не будзе горшай за мiнуўшчыну. Мяне наогул заўсёды больш цiкавiць сучасны стан лiтаратуры, а не яе мiнулае i будучыня.

2. Хто, на ваш погляд, вызначае сёння аблiчча беларускай лiтаратуры: у прозе, у паэзii, у драматургii, у лiтаратурнай крытыцы?

Мiкола АЎРАМЧЫК:

— У паэзii — Барадулiн, Бураўкiн, Законнiкаў, Някляеў, Дранько-Майсюк. У прозе — Кудравец, Жук, Карамазаў, Казько. У драматургii — Аляксей Дудараў, для мяне гэта самае яркае iмя. Шкадую, што нiкога не ведаю з малодшых, бо дрэнна бачу, мала чытаю.

Мiкола МЯТЛIЦКI:

— У прозе — Андрэй Федарэнка з раманам «Рэвiзiя» i Алесь Наварыч з раманам «Лiтоўскi воўк», Вiктар Казько, Вiктар Карамазаў, Уладзiмiр Дамашэвiч («Полымя» змясцiла яго аповесць «Месяц у раi»), Уладзiмiр Гнiламёдаў (завяршаем друкаваць яго сямейную хронiку «Усход» i «Вяртанне»). У паэзii — Мiхась Башлакоў, Казiмiр Камейша, Мiкола Маляўка. Узгадаю i Мар’яна Дуксу, якi сцiпла працуе ў вёсцы Солы Смаргонскага раёна... Паэзiя — гэта жывы iмпульс, адкрыты нерв. Можна назваць Вiктара Шнiпа, Людмiлу Рублеўскую, Аксану Спрынчан, Рагнеда Малахоўскага. У драматургii — Сяргей Кавалёў, Пятро Васючэнка, Георгiй Марчук, наш старэйшына Алесь Петрашкевiч. Хацеў бы назваць i Анатоля Дзялендзiка... Наш часопiс звярнуўся да такога жанру, як кiнараман, яго нам прапанавала Валянцiна Коўтун — пра Ефрасiнню Полацкую... Адносна лiтаратурнай крытыкi — вялiкiя спадзяваннi на Iнстытут лiтаратуры iмя Янкi Купалы НАНБ. Хочацца скiраваць крытыкаў на бягучы лiтаратурны працэс. Мне падабаюцца артыкулы Алеся Лапата-Загорскага, Вольгi Козiч, Любовi Гарэлiк. З прыемнасцю сачу за творамi Ганны Кiслiцынай. Надзвычай сур’ёзна i грунтоўна аналiзуюць лiтаратурны працэс Сцяпан Лаўшук, Уладзiмiр Гнiламёдаў, Валерый Максiмовiч. Вельмi паважаю творчы плён Мiхася Мушынскага i Васiля Жураўлёва. Але хацелася б, каб крытыкi i лiтаратуразнаўцы больш уважлiва сачылi за ўсiм бягучым лiтаратурным працэсам. Сёння мы адчуваем недахоп у вострай крытыцы, сур’ёзным аналiзе кнiг, якiя выходзяць у выдавецтвах краiны.

Адам ГЛОБУС:

— На сёння твар беларускай лiтаратуры вызначаюць людзi, якiя плённа працуюць у Iнтэрнэт-прасторы. Я сказаў бы, што ў прозе найбольш папулярны iнтымны жаночы дзённiк. Ёсць дзве дзяўчыны — Марыя Мартысевiч i Яўгенiя Манцэвiч, iх логi i вызначаюць, на мой погляд, аблiчча сённяшняй прозы.

Што датычыцца паэзii — гэта паэты Сяргей Прылуцкi i Андрэй Хадановiч. Iх паэтычныя адкрыццi мне вельмi падабаюцца, яны вельмi цiкавыя хлопцы.

Што да крытыкi, гэта таксама дзве дзяўчыны, якiя плённа працуюць у Iнтэрнэце: Ганна Кiслiцына i Аксана Бязлепкiна. Iх водгукi вельмi трапныя i своечасовыя.

На жаль, у Iнтэрнэце пакуль што няма тэатра. I таму сучасны тэатр iснуе для мяне ў мiнулым часе.

— Вы ў асноўным Iнтэрнэт-чытач?

— Я i Інтэрнэт-пiсач... Дарэчы, «Звязду» таксама многiя чытаюць у Iнтэрнэце.

3. Хто ён, герой нашага часу — з пункту гледжання пiсьменнiка?

Мiкола АЎРАМЧЫК:

— Герой часу ў жыццi заўсёды быў, ёсць i будзе. Пры любых абставiнах. А якi герой — залежыць ад пiсьменнiка. Жыццё рухаецца, не спыняецца. А пiсьменнiк пiша тое, што ён бачыць, што яго хвалюе, што ён лiчыць патрэбным. Гэта можа быць самы розны, нечаканы герой. Дзе б ён нi быў: цi на вайне, на фронце, цi ў мiрны час — у любой прафесii... Пiсьменнiк сам «лепiць» падгледжаны ў жыццi вобраз.

Мiкола МЯТЛIЦКI:

— Мне здаецца, мы ўсё яшчэ ў пошуку героя, яго духоўнага аблiчча. Таму што лiтаратура не хоча прызнаць «героем» рэалii, якiя ўзнiкаюць у жыццi i ў побытавым змесце нашай эпохi. Герой i антыгерой... Герой — той, хто нясе станоўчыя якасцi, сцвярджальную энергетыку. Таму, думаю, у лiтаратурнай будучынi — не гэты прастачкова-абагульнены тып, а герой, якi арыентуе дух нацыi. Ён зараз акрэслiваецца ў асноўным у нашай гiсторыi. А герой-сучаснiк, мяркую, акрэслiцца на працягу блiжэйшага дзесяцiгоддзя. Лiтаратура — у пошуку.

Адам ГЛОБУС:

— Герой нашага часу, на маю думку, рассыпаўся на безлiч дробных герояў, персанажаў. I таму, калi так рассыпалася прастора i само аблiчча гэтага героя, на першы план выйшлi блiзкiя нам людзi, родныя. Самыя цiкавыя для мяне героi — мацi, тата, жонка, дзецi. I самы, мусiць, асноўны герой — гэта любiмы чалавек, адносіны з ім вельмi цiкава заўсёды было апiсваць i чытаць пра iх.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...З нагоды творчасцi перш-наперш. I пытаннi гэтыя — «пра вечнае» (мы не сталi нiчога мудраваць-мудрагелiць)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика