«Медзвядзятнiк» захапiў сейф
Iгар ГРЫШЫН
Стокiлаграмовы сейф вывалак з касы гаспадаркi Салiгорскага раёна i знёс невядомы злачынца, якi зараз расшукваецца праваахоўнiкамi.
Паведамленне аб здарэннi паступiла ў Салiгорскi РАУС з сельгасвытворчага кааператыва «Свабода». Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнскага аблвыканкама, злачынца пранiк у адмiнiстрацыйны будынак гаспадаркi ў вёсцы Пагост, пашкодзiўшы каробку дзвярэй i замок. Потым ён змог трапiць у памяшканне касы: перапiлаваўшы вушка металiчнай рашоткi, крымiнальнiк дабраўся нарэшце да сейфа. Праўда, нягледзячы на стараннасць i прыкладзеныя намаганнi, злодзей завалодаў небагатай здабычай: акрамя бухгалтарскiх дакументаў, чэкавай кнiжкi гаспадаркi i чэкавай кнiжкi прафкама, там знаходзiлася ўсяго 318 тысяч 810 рублёў. Па гэтаму факту ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стокiлаграмовы сейф вывалак з касы гаспадаркi Салiгорскага раёна i знёс невядомы злачынца, якi зараз расшукваецца праваахоўнiкамi |
|