Аляксандр Лукашэнка: «Добрасумленная самаадданая праца людзей — важнейшы рэсурс краiны»
Сяргей ПРОТАС
Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў высокiя дзяржаўныя ўзнагароды вялiкай групе працаўнiкоў Беларускага металургiчнага завода, Мiнскага вытворчага аб’яднання вылiчальнай тэхнiкi, дарожных будаўнiкоў, кiраўнiкоў i спецыялiстаў аграпрамысловых прадпрыемстваў, вайскоўцаў, дэпутатаў, творчай iнтэлiгенцыi.
Сёння ўжо нiкога не здзiўляе, што ў Беларусi ордэнаў i медалёў удастойваюцца не толькi грамадскiя дзеячы, высокiя чыноўнiкi, вядомыя людзi, але i працаўнiкi «ад зямлi», працоўны клас, прафесiяналы, якую б пасаду яны нi займалi. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, добрасумленная самаадданая праца нашых людзей — важнейшы рэсурс краiны. Яго мы будзем умацоўваць усiмi магчымымi спосабамi i сродкамi. У наш мiрны час ёсць месца не толькi працоўнаму подзвiгу. Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн «За асабiстую мужнасць» прадстаўнiку адной з самых мужных прафесiй — ваеннаму лётчыку. Дзякуючы яго прафесiяналiзму i вытрымцы была папярэджана авiякатастрофа. — Вы працуеце ў розных сферах, — звярнуўся беларускi лiдар да групы ўзнагароджаных. — Але вас аб’ядноўвае галоўнае — адказнае стаўленне да справы, глыбокi патрыятызм, якi праяўляецца ў рэальных паўсядзённых клопатах пра тое, каб наша краiна развiвалася, мацнела i квiтнела.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў высокiя дзяржаўныя ўзнагароды вялiкай групе працаўнiкоў Беларускага металу
|
|