Дзе шукаць марганцоўку i полiфепан?
«Падкажыце, калi ласка, чаму не ў кожнай сталiчнай аптэцы можна знайсцi марганцоўку i полiфепан?
Наталля, г. Мiнск». У аддзеле лекавага забеспячэння УП «Белфармацыя» патлумачылi, што збой у наяўнасцi марганцоўкi назiраўся летам, а з верасня пачалася рэгулярная адгрузка прэпарата з Барысаўскага завода медпрэпаратаў. На гэты месяц «Белфармацыя» закупiла для сеткi дзяржаўных сталiчных аптэк каля 80 тысяч пакецiкаў. Гэтага, як мяркуецца, абсалютна дастаткова для задавальнення попыту. Полiфепан жа, якi вырабляла мiнскае ТАА «ЦНДЗIСI», нейкi час не выпускаўся з-за адсутнасцi лiцэнзii ў прадпрыемства. Аднак у кастрычнiку лiцэнзiя была атрымана, зараз iдзе рэгiстрацыя субстанцыi, з якой вырабляецца памянёны сарбент. Продаж полiфепану наладзiцца з дня на дзень. А пакуль можна набываць таблецiраваны сарбент — энтагнiн, якi хоць i падобны па ўздзеянню на полiфепан, але не замяняе яго.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Падкажыце, калi ласка, чаму не ў кожнай сталiчнай аптэцы можна знайсцi марганцоўку i полiфепан? |
|