21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Палову месяца газ спажываўся па адных тарыфах, палову — па іншых

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

«Наша сям’я пражывае ў катэджы ў вёсцы Слабада Смалявiцкага раёна. Да жылля падведзены прыродны газ, якi мы выкарыстоўваем для ацяплення. Дык вось, апошнiм часам заўважылi, што тарыф на газ неяк пакрысе павялiчваўся. Зараз, напрыклад, за адзiн кубаметр мы плацiм каля 163 рублёў. У той жа час нашы знаёмыя, якiя таксама пражываюць у катэджы, але ў Мiнску, плацяць за адзiн кубаметр 123,3 руб. Чаму так атрымлiваецца?»

Як паведамiў нам начальнiк планавага аддзела «Мiнскаблгаза» Валерый Кашчаво, тарыф на прыродны газ, якi выкарыстоўваецца для ацяплення катэджаў, аднолькавы для ўсiх спажыўцоў i ў Мiнску, i ў сталiчнай вобласцi — 123,3 руб. за кубаметр (без улiку магчымай iльготы цi скiдкi). Чаму ў заяўнiкаў ён атрымлiваецца большым? Калi гаварыць увогуле, на сiтуацыю могуць паўплываць некалькi прычын. Напрыклад, калi газавы лiчыльнiк здымалi на нейкi час для правядзення паверкi, на гэты тэрмiн спажыванне газу рабiлi з разлiку 8 кубоў на адзiн квадратны метр жылля (а катэдж мае агульную плошчу каля 140 квадратных метраў). Зразумела, што ў такiм выпадку гаспадары заплацяць за газ крыху больш, чым абышлося б iм «блакiтнае палiва», расход якога фiксаваўся б лiчыльнiкам.

— Яшчэ адной прычынай, якая паўплывала на агульную суму, магло быць правядзенне тэхнiчнага абслугоўвання газавага абсталявання. Паслуга гэта платная i кошт работ мог быць уключаны ў агульны рахунак уладальнiкам катэджа, — патлумачыў далей Валерый Антонавiч. — А яны механiчна падзялiлi выстаўленую суму на паказаннi лiчыльнiка. Зразумела, у гэтым выпадку ў iх нiбыта тарыф павялiчыўся, хоць насамрэч, як я ўжо патлумачыў, ён з’яўляецца аднолькавым для ўсiх.

Каб даць больш поўны адказ на запыт, мы звярнулiся ў службу ўлiку РУП «Смалявiчырайгаз». Як высветлiлася, сiтуацыя аказалася зусiм простай. «Iснуюць два вiды тарыфаў на прыродны газ для памянёнай катэгорыi спажыўцоў. Адзiн тарыф — 201,7 руб. за кубаметр — дзейнiчае па-за ацяпляльным сезонам; другi — 123,3 руб. за той жа кубаметр — падчас ацяпляльнага сезона. У Смалявiцкiм раёне сёлета ацяпляльны сезон стартаваў з 16 кастрычнiка. Адпаведна, грамадзяне аплачвалi 15 дзён спажывання «блакiтнага палiва» па адных тарыфах, 15 дзён — па другiх. А сярэднеарыфметычны вынiк i атрымаўся якраз у памеры 163 рублi за кубаметр. У iншых раёнах, калi пачатак ацяпляльнага сезона прыпадаў на iншую дату, сiтуацыя магла быць крыху iншай. А ўвогуле на працягу года разлiкi за спажыты газ па двух вiдах тарыфаў вядуцца двойчы: калi пераходзiм, умоўна кажучы, з восенi на зiму i з зiмы на лета, г.зн. у пачатку i канцы ацяпляльнага сезона».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Наша сям’я пражывае ў катэджы ў вёсцы Слабада Смалявiцкага раёна. Да жылля падведзены прыродны газ, якi мы выкарыстоўваем для ацяплення
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика