21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Журналiстыка—2006: тэорыя, практыка, творчасць

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль ФЁДАРАЎ

Пад такой назвай 1—2 снежня на факультэце журналiстыкi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта прайшла традыцыйная, ужо 8-я па лiку, Мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя. На гэты раз яна прысвячалася 85-годдзю БДУ.

Канферэнцыя на журфаку карыстаецца добрай рэпутацыяй у журналiсцкiм i навуковым свеце. У ёй з ахвотай удзельнiчаюць распрацоўшчыкi навуковай журналiсцкай тэорыi з Масквы i Санкт-Пецярбурга, Украiны i Казахстана, абласных унiверсiтэтаў Беларусi, а сёлета на мерапрыемства адгукнулiся нават навукоўцы з Паўночнай Асецii i Кабардзiна-Балкарыi, аспiранты з Кiтая i iншых дзяржаў далёкага i блiзкага замежжа. Як i папярэднiя, сёлетняя канферэнцыя праводзiлася пад патранатам мiнiстэрстваў iнфармацыi i адукацыi нашай дзяржавы.

У звароце да ўдзельнiкаў канферэнцыi мiнiстр iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Русакевiч адзначыў, што «такi прадстаўнiчы форум заклiканы стаць трыбунай для адказнага абмену думкамi па ўсiх праблемах, што ўяўляюць iнтарэс не толькi для людзей пiшучых, але i для шматлiкай чытацкай аўдыторыi...». На яго думку, «без iнфармацыi не ўяўляе сябе нiводная галiна эканомiкi, нiводная сфера жыцця, нiводзiн чалавек», i «менавiта журналiсты сваёй штодзённай працай фармiруюць iнфармацыйную, а значыць, i жыццёвую прастору сваiх краiн».

На пленарным пасяджэннi канферэнцыi да яе ўдзельнiкаў звярнулiся першы намеснiк начальнiка Галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Слабадчук, першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Ананiч, дэкан факультэта журналiстыкi БДУ Сяргей Дубовiк. Аб перспектывах расiйскага тэлеэфiру ў святле стварэння грамадзянскай супольнасцi расказаў доктар фiлалагiчных навук, прафесар Расiйскага ўнiверсiтэта дружбы народаў Валерый Бярэзiн. Са змястоўнымi дакладамi выступiлi таксама доктар фiлалагiчных навук, прафесар Нiна Фральцова («Асноўныя тэндэнцыi сучаснага тэлебачання Рэспублiкi Беларусь»), галоўны рэдактар «Народнай газеты» Уладзiмiр Андрыевiч («Адаптацыя выпускнiкоў факультэта журналiстыкi ў СМI»), доктар фiлалагiчных навук, прафесар Вiктар Iўчанкаў («Журналiст у творчым пошуку: за гармонiю традыцыйнага i новага»), галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Пётр Раманчук («Беларускае радыё ў айчыннай i сусветнай iнфармацыйнай прасторы») i галоўны рэдактар газеты «Веды» Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Таццяна Арэшка («Пазiцыянiраванне навуковага патэнцыялу Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi ў сусветнай навукова-тэхналагiчнай прасторы»).

На дзевяцi секцыях, што працавалi падчас правядзення канферэнцыi, з паведамленнямi выступiлi каля 130 вучоных i журналiстаў-практыкаў. Актуальныя пытаннi сучаснага тэлебачання i радыёвяшчання i сённяшняй дзiцячай i юнацкай прэсы абмеркаваны таксама на пасяджэннях за «круглым сталом».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад такой назвай 1—2 снежня на факультэце журналiстыкi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта прайшла традыцыйная, ужо 8-я па лiку, Мiжнародная навукова
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика