21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пад сузор’ем слёз

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ядвiга КОБРЫНЕЦ

Лiнii жыцця

Час адлiчваў апошнiя днi 1966-га. Людзi нешта даставалi, куплялi, некуды спяшалiся, жылi. У чаканнi Каляд i Новага года.

У сям’i гамяльчан Сапоненкаў было яшчэ адно свята— не сёння-заўтра ў iх павiнен з’явiцца хлопчык. Так, хлопчык, сынок — не сумняваўся бацька. Брацiка чакала старэйшая сястрычка... Мацi заставалася толькi адно — апраўдаць надзеi...

У радзiльны дом яе адвёз муж, прытулiў да сябе: не бойся, маўляў, усё ж будзе добра. А дабра таго нiяк не было — яна мучылася амаль суткi. Калi знясiлела зусiм, калi на тое, што народзiць сама, страцiлi надзеi ўрачы, у ход пайшлi шчыпцы... I вось ужо ў калiдорах раддома патануў апошнi крык парадзiхi, з’явiўся на свет такi доўгачаканы хлопчык. Але... не закрычаў.

Барацьба са смерцю яго здавалася бясконцай. Праз 40 хвiлiн дзiця падало-такi слабы голас. «Дзякуй Богу!», — падумала мацi, бо не ведала тады, не магла ведаць, якi страшны прыгавор праз некалькi дзён вынесуць урачы: за час ажыўлення частка клетак галаўнога мозга адмерла (а гэта — працэс незваротны), хлопчык будзе калекам. «Вы можаце пакiнуць яго ў раддоме i iсцi дахаты, — параiлi дактары, — вас нiхто не асудзiць». А яна ўглядалася ў маленечкi мiлы тварык i не магла нават думкi дапусцiць, што адрачэцца ад сваёй крывiнкi, што пакiне яе сам-насам з гаротным лёсам.

Сын таксама глядзеў на яе. Ды такiмi чыстымi, такiмi разумнымi вочкамi, нiбы дзякаваў...

Побач былi другiя жанчыны. Шчаслiвыя, яны прыкладвалi да грудзей сваiх немаўлят i ведалi — iх дачушкi-сынкi — такiя, як усе: хутка заўсмiхаюцца, загудуць, зробяць першыя крокi... Мары ж Любовi Сапоненка былi зруйнаваны бязлiтасным — ДЦП.

Вестка аб тым, што сын будзе iнвалiдам, вострым болем працяла i сэрца мужа. Ён, як умеў, суцяшаў жонку i ў дзень выпiскi з раддома, з усёй уласцiвай яму любоўю i пяшчотай, прыняў дзiця на дужыя добрыя рукi, каб у прамым сэнсе слова панесцi па жыццi, пакуль будзе бiцца яго, бацькоўскае, сэрца...

Цярнiсты шлях да ведаў...

Сыночка назвалi Сярожкам. Рос ён на рэдкасць паслухмяным i кемлiвым. Варта было сястрычцы паказаць яму лiтары, як малы навучыўся чытаць. Седзячы на дыване, ён мог вуснамi перасоўваць кубiкi з лiтарамi, складваць словы. Любiў, калi яму чыталi, з задавальненнем слухаў пласцiнкi з казкамi.

З усiх бакоў ён быў атулены пяшчотай: яго бераглi, як найдаражэйшы скарб, дарылi столькi любовi, што хлопчык проста купаўся ў ёй, як у цёплай вадзiчцы.

У сем гадоў, як усе, Сярожка пачаў вучыцца. Праўда, настаўнiца прыходзiла да iх дамоў... I па заканчэннi першага класа па ўсiх прадметах з задавальненнем вывела яму круглыя пяцёркi.

Вучобу ён успрымаў як своеасаблiвую гульню, бо iншыя ж — былi не для яго. Выязджаючы (на калясцы) з некiм у двор, ён з зайздрасцю паглядаў на дзяцей, што гулялi ў мячык, гойдалiся на арэлях, скакалi праз скакалку, цi проста... хадзiлi. Хлопчык ведаў, што нiколi ў жыццi да iх не далучыцца — не пабяжыць, не кiне мячык, не...

Урач, у якога Сярожка стаяў на ўлiку, параiў бацькам аддаць яго ў iнтэрнат. Там, маўляў, сярод такiх жа дзяцей-iнвалiдаў, яму будзе лягчэй. Да таго ж — ён зможа атрымаць адукацыю.

Сям’я рашылася: паехалi ў Рэчыцу, i школа iм там спадабалася — добрыя настаўнiкi, светлыя класы. Але Сярожка нiзавошта не хацеў заставацца: нават неба, здавалася, чуе яго ўмольны плач, яго просьбы не кiдаць...

Сэрцы бацькоў кроiлiся ад болю, але яны ведалi, што гэта адзiнае выйсце, бо нельга ж, насамрэч, дапусцiць, каб дзiця было невукам. Пакiнулi ў iнтэрнаце... Праз некалькi дзён паехалi праведаць. I зноў былi слёзы i крык. Але мацi, сцiснуўшы ў кулак збалелае сэрца, не паддалася ўгаворам.

— Сярожка, дзiцятка маё, — горача шаптала яна малому, — зразумей, што гэта — для твайго дабра. Ты ж разумны хлопчык, ты павiнен вучыцца, атрымаць адукацыю, каб быць не горшым за iншых, каб нечага дабiцца.

Сярожка разумеў i ўсё роўна плакаў.

Ён добра вучыўся. Шмат чытаў. З асалодай праглынаў творы Чэхава, Талстога, Салаўёва, Бярдзяева. Зачытваўся Цвятаевай, Пастэрнакам. У яго былi добрыя сябры, яго любiлi настаўнiкi i выхавацелькi.

Толькi потым, калi вучоба будзе скончана i ён атрымае атэстат з самымi добрымi адзнакамi, ён прызнаецца маме, што восем гадоў iнтэрната, былi, бадай, самымi лепшымi, бо там ён адчуваў сябе сваiм, там нiхто не смяяўся, не паказваў пальцам, там усе былi аднолькавыя. А дома зноў чатыры сцяны i ў большасцi — лепшая «сяброўка» — адзiнота... Недзе за вокнамi зелянела вясна, буйным цветам цвiло лета, асыпалася золатам восень, калыханкi спявала зiма. Ён жа, цяжкiмi кайданамi прыкаваны да iнвалiднага крэсла, быў адарваным ад гэтага жыццёвага кругазвароту.

Зрэшты, маладосць, не прыслухоўваецца да дыягназаў, i душы, у якой аднойчы нараджаецца каханне, няма нiякай справы да таго, што пры гэтым уяўляе цела... Яно, каханне, у яго было! Хоць i нядоўгiм. Блiснула, як знiчка i, пакiнуўшы светлы ўспамiн, патухла.

...i да Бога

Калi Сярожу споўнiлася дваццаць, ён пачаў задумвацца аб сэнсе жыцця: цяжка ж зразумець, чаго i чаму так мiтусяцца людзi, калi ўсё завяршаецца цемрай. Прачытаў «Забаўную Бiблiю» Таксiля, што дзiўна — пасля гэтага — вельмi захацеў прачытаць сапраўдную. Падарылi — Сяргей вуснамi, асцярожна перагортваў старонку за старонкай i адчуваў, як запаўняецца яго збалелая душа нейкiм дзiўным святлом...

Але ж паверыць у iснаванне Бога яшчэ не значыць аддаць сябе... На служэнне Яму.

На дварэ тады стаяў студзень. Сяргей на сваёй калясцы выехаў падыхаць свежым паветрам (сям’я жыла ў дачным пасёлку) i...

На бяду, кажуць, многа не трэба: кола ўехала ў ямку, ён разам з каляскай апынуўся на зямлi, на ўзбочыне, памiж двух густых вялiкiх кустоў.

Падмарожвала, пачынала цямнець. I Сяргей выразна зразумеў, што жыццё яго вiсiць на валаску, што ранiца для яго хутчэй за ўсё... не наступiць, бо сам ён падняцца не можа. I на дапамогу разлiчваць таксама — з дарогi (бацька некалькi разоў аб’ехаў увесь пасёлак...) ён быў не бачны. I тады, сабраўшы апошнiя сiлы, хлопец загаварыў з... Небам: «Я каюся, Госпадзi, што так доўга не iшоў да цябе, не разумеў цябе, не чуў. Божачка, даруй мне i памажы! Я не хачу ў гэтым холадзе скончыць жыццё. Выратуй! Я даю Табе слова...»

Цi не гэты аслабелы стогн пачуў выпадковы прахожы? Ён вырас... нiадкуль, дапамог падняцца i прывёз Сяргея дадому.

Нягледзячы на тое, што хлопец, без руху, некалькi гадзiн правёў на мерзлай зямлi, ён не падхапiў нават лёгкай прастуды.

Так ён прыйшоў да Веры i хацеў падзялiцца ёю з усiмi. Але як, калi яго словы з цяжкасцю разумеюць нават самыя блiзкiя? Шчыра i горача ён малiўся на працягу чатырох гадоў. I аднойчы атрымаў адказ. Праз Бiблiю. Яму, як бы па-новаму, адкрылася гiсторыя прызвання Маiсея. У таго быў дэфект мовы, i Усявышнi даў яму памочнiка, якi пераказваў яго словы народу.

У Сяргея з’явiлася iдэя — пiсаць. Але... Як, калi рукi нiколi не трымалi алоўка? Паспрабаваў зубамi — не выйшла. Бацькi купiлi машынку, — дарэмна. Надзея была на камп’ютар: у яго даволi мяккая клавiятура, на лiтары можна будзе нацiскаць носам. Але дзе ўзяць тую разумную машыну? Не купiш жа яе за пенсiю бацькоў.

Свет не без добрых людзей: старэнькi камп’ютар яму прывёз знаёмы хрысцiянiн з Галандыi. Бясцэнны падарунак, бо менавiта ён палажыў пачатак творчай дзейнасцi, Вялiкай Паэзii.

Сяргей лiтаральна суткамi сядзеў ля манiтора, набiраючы рыфмаваныя радкi, якiя нябачным скарбам жылi ў яго душы.

Бацька з болем назiраў за пакутлiвай працай сына i... прыдумаў для яго прыстасаванне, дзякуючы якому набор тэкстаў значна аблегчыўся. На галаве Сяргея з’явiўся абруч з доўгай металiчнай указкай — справа пайшла хутчэй.

Першыя вершы былi далёкiмi ад дасканаласцi. Ён уважлiва прыслухоўваўся да крытыкi, дзесяткi разоў нешта перапраўляў, удасканальваў i набiраў, набiраў, набiраў...

З таго часу прайшло роўна дзесяць гадоў. Невялiкi тэрмiн для творчай дзейнасцi. Але сёння iмя Сяргея Сапоненкi ведаюць далёка за межамi Гомеля i нават Беларусi.. Выйшлi ў свет яго зборнiкi вершаў «Сердце на бумаге», «Люблю», «Песни Сиона», «Вера. Надежда. Любовь». Ён член Мiжнароднай асацыяцыi пiсьменнiкаў i публiцыстаў, член асацыяцыi Франка-Еўрапейскай лiтаратуры. Яго творы перакладзены на французскую, англiйскую i нямецкую мовы. Ён вядзе перапiску з цэлым светам, жыве поўным жыццём, падаючы прыклад неверагоднай мужнасцi, сiлы духу, цярпення i любовi да блiжняга i тым, хто як ён, па волi лёсу стаў адарваным ад жыцця, замураваным хваробай у чатырох сценах, i тым, хто мае здаровыя рукi i ногi, але па нейкiх прычынах згубiўся ў складаных лабiрынтах, не мае сiлы знайсцi дарогу да святла, да надзеi i веры. Творчасць Сяргея i ёсць тое святло...

Галоўнымi анёламi-ахоўнiкамi Сяргея па-ранейшаму застаюцца бацькi — Любоў Iванаўна i Iван Iгнатавiч — добрыя, шчырыя, сцiплыя людзi. А яшчэ — сястра Людмiла i пляменнiца Таня. Сяргей бясконца ўдзячны сваiм самым родным i блiзкiм, а таксама сябрам-хрысцiянам, якiя не забываюць яго, часта наведваюць i дапамагаюць, чым могуць. Ён штодзённа молiць Бога, каб бярог iх, каб жылi яны доўга-доўга, каб прачыталi яго новыя радкi ў славу Госпада... Прыгажосцi... Кахання. Якое было i будзе!

А значыць, народзяцца новыя вершы, i жыццё пачнецца спачатку.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Час адлiчваў апошнiя днi 1966-га. Людзi нешта даставалi, куплялi, некуды спяшалiся, жылi. У чаканнi Каляд i Новага года. У сям’i гамяльчан Сапоненкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика