21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цiскам кiраваць можна. I трэба

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пытаннi, якiя паступiлi ў рэдакцыю, адказвала Марыя ЛIВЕНЦАВА, кандыдат медыцынскiх навук, вядучы навуковы супрацоўнiк лабараторыi артэрыяльнай гiпертэнзii Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогiя».

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 30 лістапада, 1, 2 і 5 снежня.)

 — Алена Iванаўна, Стаўбцоўсi раён. Хварэю на гiпертанiю больш за 10 гадоў. Апошнiя чатыры гады прымаю манапрыл, канкор, на ноч — кардыямагнiл. Становiцца быццам лягчэй. Аднак у мяне яшчэ — пачатковая форма катаракты. I апошнiм часам зрок пагаршаецца. Думаю, на гэта ўплывае манапрыл.

— Зрок пагаршаецца не з-за прэпарата, а па прычыне захворвання — катаракты, якая прагрэсiруе. Манапрыл жа — добры прэпарат, якi дапамагае не толькi знiзiць цiск, але i абараняе ныркi, сэрца. Прэпараты, якiя вы назвалi вышэй, можна прымаць дзесяцiгоддзямi, i чым больш прымаеш, тым больш станоўчых якасцяў адкрываецца. Калi ж яны перастаюць дапамагаць, мы шукаем iншыя лекi. Аднак прэпараты мяняюцца толькi ў выпадку пагаршэння стану.

— Скажыце, калi ласка, яшчэ, наколькi карысны дыхальны трэнажор?

— Нiчога дрэннага ў iм няма i нашкодзiць ён не можа. Гэта дадатковы сродак, як любая дыхальная гiмнастыка. Ён служыць для карэкцiроўкi вашага стану.

 — Са Слуцкага раёна тэлефануе Ганна Сцяпанаўна. Непакоiць артэрыяльны цiск, асаблiва ноччу, лiчбы даходзяць да 200—230.

— I заўсёды так было?

— Не, у апошнi год.

— А на працягу дня цiск нармальны цi лiчбы таксама павышаныя?

— Павышаныя.

— У вас хутчэй за ўсё няправiльна падабрана лячэнне. Якiя прэпараты вы прымаеце?

— Клафелiн, кавiнтон, пiрацэтам.

— Гэтыя прэпараты, за выключэннем клафелiну, — сасудзiстыя, дадатковыя, яны цiск не знiжаюць. А вам трэба падабраць базавае лячэнне, якое нармалiзуе ваш цiск, у тым лiку i ноччу. Клафелiн можна выкарыстоўваць як прэпарат хуткай дапамогi, для таго, каб знiзiць iмгненнае павелiчэнне цiску, але ад пастаяннага яго прыёму лепш адмовiцца. Вам паказана комплекснае, трохкампанентнае лячэнне, з уключэннем мачагоннага сродку. Лепш за ўсё такi сучасны прэпарат, як iндапамiд. Пры частым сэрцабiццi варта прымаць канкор, эгiлок. Яны нармалiзуюць сэрцабiццё, знiжаюць цiск.

 — Таiса Фёдараўна, Слуцкi раён. Вечарам перад сном, у 22.00 мой цiск можа быць 110/90, а да 24.00 павышаецца да 190—210. Прымаю ў тым лiку каптапрыл. Не дапамагае.

— Любое павышэнне цiску патрабуе лячэння. Проста прэпараты, якiя вы прымаеце, можна пераразмеркаваць. Паколькi пiк вашага высокага цiску прыпадае на начныя гадзiны, лекi трэба прымаць днём, каб iх дзеянне было максiмальным якраз да вечара i ночы, каб вы былi «прыкрытыя» гэтымi лекамi. А да ранiцы iх дзеянне будзе слабець. Гэта не значыць, што калi ў вас нармалiзуецца цiск, вы павiнны спынiць прыём прэпаратаў. Прымаць лекi трэба нават пры нармальным цiску, бо iх эфект звязаны не толькi з панiжэннем цiску, але i з паляпшэннем работы вашых унутраных органаў. Каптапрыл — лякарства, якое дзейнiчае коратка — 4—6 гадзiн. Ён больш падыходзiць для аказання неадкладнай дапамогi, а для пастаяннага прыёму ёсць прэпараты з гэтай жа групы, якiя дзейнiчаюць працягла, напрыклад, прыстарыум, харцiл.

 — Галiна, званю з Чэрвеня. Вельмi часта мяне турбуюць болi ў левай палове грудной клеткi. Пачашчаны пульс, менш чым 90 не бывае. Яшчэ скача цiск.

— Болi ў левай палове грудной клеткi не заўсёды звязаны са станам сэрца. Гэтыя праблемы могуць быць звязаны з пазваночнiкам, з плечавым суставам i г.д. Часты пульс таксама можа быць праяўленнем павышанай функцыi шчытападобнай залозы. Таму вам трэба абследавацца, каб выключыць iншыя паталогii. Тады кардыёлогi змогуць падабраць прэпараты, якiя запаволяць частату сардэчных скарачэнняў i будуць нармалiзаваць артэрыяльны цiск. Такiя лекi ўваходзяць у групу бэтаблакатараў. Сярод iх — канкор, эгiлок, дзiлатрэнд.

 — Нiна Аляксееўна, Свiслацкi раён. У мяне гiпертанiя з 87-га года. Цiск — 200—220, начныя павышэннi таксама ёсць. Прымаю адэльфан, атэналол, гiпацiязiд. Аднак знiзiць цiск удаецца толькi на кароткi час.

— Гэта не метад лячэння гiпертанii. Тое, што вы знiжаеце цiск на кароткi час, прыводзiць да таго, што ён павышаецца яшчэ больш. Трэба ўзмацнiць прыём прэпаратаў днём i вечарам. Уключыць больш сучасныя лекi, напрыклад, фiзiятэнс, якi не мае пабочных эфектаў i валодае моцным знiжаючым цiск дзеяннем. Абавязкова прымайце мачагонны сродак, памяняйце гiпацiязiд на iндап цi арыфон.

 — Iрына Рыгораўна з Ляхавiцкага раёна. Сёлета ў красавiку быў гiпертанiчны крыз, трапiла ў бальнiцу. Там зрабiлi ультрагукавое даследаванне сэрца, i высветлiлася, што павялiчаны левы жалудачак. Наколькi гэта небяспечна?

— Ваша захворванне заключаецца не толькi ў павышэннi артэрыяльнага цiску, але i ў тых змяненнях, якiя адбылiся ў сэрцы i сасудах, галаўным мозгу. Адной з праяў артэрыяльнай гiпертэнзii i з’яўляецца павелiчэнне левага жалудачка. Артэрыяльная гiпертэнзiя лечыцца штодня i ўсё жыццё, а не ў бальнiцы, куды вы трапiлi з вострым станам. Зараз вам трэба прымаць пэўны спектр прапiсаных прэпаратаў.

 — Нiна, Свiслацкi раён. З высокiм цiскам змагаюся з 1981 года. Апошнiм часам цiск асаблiва павышаецца вечарам, пачашчаны пульс. Прымаю энапрынал, амладзiпiн. Што можна мне параiць яшчэ?

— Калi ў вас спалучаецца павышаны цiск з высокiм пульсам, то трэба ўключыць у схему вашага лячэння такiя прэпараты, як канкор, эгiлок, лакрэн. Прымаць iх лепш ранiцай.

 — Званю з Нясвiжскага раёна. Мне 78 гадоў. Год таму перанесла гiпертанiчны крыз. Па рэкамендацыi ўрача прымаю два разы на дзень эналапрыл, атэналол. На ноч прапiсалi амладзiпiн. Аднак да вечара цiск павышаецца, бывае арытмiя. Што рабiць, як лячыцца?

— Можна замянiць атэналол на больш эфектыўныя лякарствы, якiя i арытмiю лечаць, i артэрыяльны цiск знiжаюць. Такiя, як саталекс, канкор. Дадаць яшчэ да лячэння мачагонны сродак — iндапамiд. Яго трэба прымаць кожную ранiцу нашча.

 — Кiра, Маладзечна. Многiя лечаць гiпертанiю травамi, сокамi, а цi ёсць якiя-небудзь процiпаказаннi для гэтага?

— Сокi i травы — гэта дадатковыя моманты ў лячэннi гiпертанii. Яны не складаюць аснову лячэння, а толькi могуць здымаць нейкiя сiмптомы i больш адносяцца да здаровага ладу жыцця, чым да лячэння. Таму ўключаць iх у свой рацыён можна, але асноўную стаўку трэба рабiць на медыкаментозныя метады.

 — Галiна, Дзяржынск. Скажыце, калi ласка, цi пера- даецца гiпертанiя ў спадчыну?

— На жаль, гiпертанiя адносiцца да захворванняў спадчынных. Калi ў дзiцяцi мама з татам хварэюць на гiпертанiю, то шанц атрымання хваробы ў гэтым выпадку вельмi высокi. Але гэта не рок, якога не пазбегнуць. У такiх сем’ях дарослыя павiнны прывучаць дзяцей змагацца з фактарамi рызыкi — змяншаць ужыванне паваранай солi, смажанай ежы, больш рухацца, нi ў якiм разе не курыць. У такiм выпадку ў гiпертэнзii амаль няма шанцаў для развiцця, таму што гэтыя фактары ўплываюць нават у большай ступенi, чым спадчыннасць.

Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi, якiя паступiлi ў рэдакцыю, адказвала Марыя ЛIВЕНЦАВА, кандыдат медыцынскiх навук, вядучы навуковы супрацоўнiк лабараторыi артэрыяльнай гiп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика