ЭВМ — у МТЗ
Iрына ПРЫМАК
Учора дырэктар сталiчнага клуба МТЗ-РIПА Мiхаiл Юфераў назваў iмя новага трэнера каманды — гэта Эдуард Васiльевiч Малафееў. Што б нi казалi спартыўныя крытыкi, але заплюшчваць вочы на дасягненнi ЭВМ нельга: ён прывёў мiнскае «Дынама» да «золата» ў першынстве СССР, нацыянальную каманду Беларусi — на самае высокае ў гiсторыi яе выступлення трэцяе месца ў адборачным цыкле да чэмпiянату свету-2002.
Паводле слоў Мiхаiла Юферава, «атрымаць Эдуарда Малафеева было вельмi цяжка, бо ён вельмi запатрабаваны ў шатландскiм «Хартсе», а спынiлiся менавiта на гэтай кандыдатуры, бо Эдуард Васiльевiч цудоўна ведае беларускi футбол, працаваў у футбольнай школе МТЗ-РIПА. Мяркую, нашым чытачам, сярод якiх, безумоўна, ёсць шмат балельшчыкаў, будзе цiкава даведацца непасрэдна аб думках Эдуарда Малафеева наконт свайго новага месца працы: — Я вельмi рады, што вярнуўся. Даўно прасiў Уладзiмiра Раманава (лiтоўскi бiзнэсмен, якому належыць МТЗ-РIПА, «Хартс» i «Каўнас») працаваць у роднай рэспублiцы, але ён разглядаў i разглядае мяне, як памочнiка ў «Хартсе», таму вельмi ўдзячны яму, што нарэшце ён прадаставiў мне магчымасць паслужыць роднай Беларусi. — З чаго пачняце працу? — Самае галоўнае — наладзiць больш правiльны трэнiровачны працэс, падабраць каманду (не толькi iгракоў, але i трэнерскi састаў), каб выканаць сур’ёзныя задачы, якiя стаяць перад намi. Патрэбна граматна правесцi селекцыйную работу для стварэння баявога калектыву — важна нiкога не ўпусцiць i правiльна расставiць трэнiроўкi, каб быў сапраўдны эфект. Будзе шмат размоў з былым кiраўнiцтвам, бо iх меркаванне таксама важнае. Аднак нягледзячы на гэту вялiкую працу, мне вельмi лёгка, бо вярнуўся дадому, да родных, а пакуль iшоў сюды, давялося зрабiць чэмпiёнам «Каўнас», а потым адправiўся ў «Хартс», якому буду дапамагаць нават працуючы тут. — Вы ўзгадалi нейкiя высокiя задачы. Няўжо МТЗ-РIПА, што станавiлася толькi бронзавым прызёрам чэмпiянату Беларусi, адразу замахнецца на «золата»? — Калi мяне запрашалi ў мiнскае «Дынама» у 80-я гады, мы вырашалi самыя высокiя задачы. Калi я ўзначальваў зборныя, таксама давялося быць на вышынi (каманда СССР заняла першае месца ў сваёй групе ў адборачным турнiры-1986, а алiмпiйская дружына перамагла ў групе ў адборы да Алiмпiяды-1984). Якiя ж у МТЗ-РIПА яшчэ могуць быць задачы акрамя найвышэйшых? Калi будзем прабуксоўваць — не станем працаваць на карысць рэспублiкi. Не спынюся паўтараць: як толькi чалавек спыняецца, не верыць у свае сiлы, яму трэба на пенсiю. Чаму ў нас не атрымаецца стаць чэмпiёнамi? — У вас багатая трэнерская кар’ера. Што прыўнёс у яе шатландскi этап? — Гэта ж мiжнародная арэна, iншы менталiтэт. Я ўдзячны Раманаву, што ён вывеў мяне на такi высокi ўзровень. Мяне сталi пазнаваць у Шатландыi на вулiцах, вiталiся. Там жа вельмi любяць футбол, ставяцца з павагай да iгракоў i трэнераў. Адразу ўзгадваюцца 80-я гады ў нас у Беларусi, калi на матч нельга было набыць бiлет. Адзiнае, што перашкаджала — спачатку ў мяне не было лiцэнзii i рабочай вiзы, таму ў «Хартсе» я займаў пасаду дырэктара, быў саветнiкам i памочнiкам Раманава. Удзельнiчаў i ў планаваннi, i ў вучэбна-трэнiровачным працэсе. Дарэчы, я дасюль яшчэ не атрымаў вышэйшую катэгорыю, каб працаваць на любым узроўнi, хоць я там ужо быццам працаваў (усмiхаецца). Трэба яшчэ абаранiць сваю працу «Развiццё сусветнага футбола». — Няўжо не крыўдна, што ў такога заслужанага спецыялiста, як вы, яшчэ няма лiцэнзii? — Закон ёсць закон. Адзiнае, што засмучае, — я ж сам чытаў лекцыi на тыповых курсах, а пачаў трэнiраваць яшчэ ў 1974-м, ды i зараз iмкнуся не ўступаць маладым. — Вы вярнулiся ў Беларусь, каб штосьцi даказаць сабе? — Не. Я буду проста працаваць па сваёй сiстэме, якая была ўжо праверана на многiх камандах, i паспрабую тут дапамагчы, калi да мяне будуць звяртацца. Аднак спачатку мне трэба звыкнуцца са сваёй новай пасадай. Дайце мне хоць адзiн дзень. Заўважу, што на прэс-канферэнцыi дырэктар клуба паведамiў, што неўзабаве ў раёне былога стадыёна «Трактар» з’явiцца цэлы спартыўны комплекс — новая арэна на 15 тысяч гледачоў, крыты манеж для заняткаў iгравымi вiдамi спорту, гасцiнiца. Работы абыдуцца прыкладна ў 300 мiльёнаў долараў. У планах — будаўнiцтва асабiстай базы клуба i нават змена назвы каманды, бо МТЗ-РIПА гучыць не надта сучасна (варыянты прапаноўваюць непасрэдна балельшчыкi), улiчваючы, што з МТЗ-РIПА Уладзiмiр Раманаў абацяе стварыць сапраўдны суперклуб, якi б годна выступаў у Еўропе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора дырэктар сталiчнага клуба МТЗ-РIПА Мiхаiл Юфераў назваў iмя новага трэнера каманды — гэта Эдуард Васiльевiч Малафееў. Што б нi казалi спартыўныя |
|