Чвэрць млн USD — на брыльянты
Iгар ГРЫШЫН
На пачатак снежня насельнiцтва рэспублiкi патрацiла на куплю брыльянтаў, што рэалiзуюцца Нацыянальным банкам, 264 тысячы долараў ЗША, паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi iнфармацыi галоўнага банка.
Такiм чынам, крыху менш чым за год (Нацбанк пачаў продаж атэставаных каштоўных камянёў 14 снежня мiнулага года) беларусы ўжо набылi 737 брыльянтаў агульнай масай 135,37 карата. Як адзначаюць спецыялiсты галоўнага банка краiны, у людзей карыстаюцца попытам усе каштоўныя камянi, што рэалiзуюцца: для продажу прапаноўваюцца брыльянты розных якасна-каляровых характарыстык ад 0,05 да 0,8 карата.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатак снежня насельнiцтва рэспублiкi патрацiла на куплю брыльянтаў, што рэалiзуюцца Нацыянальным банкам, 264 тысячы долараў ЗША, паведамiлi карэс
|
|