21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Конкурс прэтэндэнтаў у дэпутаты — на ўзроўнi мiнулых выбараў

25.08.2009 22:15 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

«Iмiтацыяй бурнай дзейнасцi пры абсалютным нежаданнi працаваць» назваў сакратар Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Мiкалай ЛАЗАВIК рэкамендацыю пазачарговага з’езда ПКБ зняць прэтэндэнтам у кандыдаты ў дэпутаты ад партыi свае кандыдатуры з выбараў.

М. Лазавiк адзначыў, што калi партыя не ўдзельнiчае ў выбарах, то яна дыскрэдытуе сябе, бо партыi i ствараюцца для барацьбы за ўладу, у тым лiку i праз удзел у выбарах. Паводле яго слоў, «на жаль, некаторыя палiтычныя партыi ў нас ператварылiся ў палiтычных камерсантаў, якiя больш думаюць не аб тым, як выбрацца ў органы ўлады, а як iмiтаваць бурную палiтычную дзейнасць i пры гэтым не апынуцца выбранымi, бо ў такiм выпадку давядзецца займацца паўсядзённымi праблемамi насельнiцтва». Гэта пацвярджае, лiчыць сакратар Цэнтрвыбаркама, i дзейнасць некаторых палiтычных функцыянераў, якiя не жадаюць быць выбранымi. Так, лiдар ПКБ Сяргей Калякiн прадаставiў у выбарчую камiсiю сваю iнiцыятыўную групу, у склад якой уключаны студэнты ВНУ без iх згоды.

М. Лазавiк лiчыць, што ў ПКБ ёсць больш важныя пытаннi, чым удзел у выбарах: «Калi параўнаць, колькi яны прадаставiлi сваiх кандыдатаў для рэгiстрацыi ў выбарчыя камiсii, проста здзiўляешся, дзе масавасць палiтычных партый, аб якой яны заяўляюць, дзе народная падтрымка, дзе структуры, якiя дзейнiчаюць». «Напэўна, — адзначыў ён, — усяго гэтага проста няма.» Так, ПКБ кандыдатамi ў дэпутаты Саветаў усiх узроўняў — а iх 22 658 — вылучыла толькi 17 сваiх прадстаўнiкоў (4 — у райсаветы, 3 — у гарсаветы абласнога падпарадкавання, 10 — у аблсаветы). Заява ПКБ аб рэкамендацыi зняцця сваiх кандыдатаў, лiчыць М. Лазавiк, «сведчыць аб палiтычнай недзеяздольнасцi арганiзацыi, якая не можа нават прапанаваць сваiх прадстаўнiкоў у якасцi кандыдата ў дэпутаты хоць бы на ўзроўнi раённых Саветаў». Пры гэтым ён адзначыў, што для грамадства, Саветаў, выбарчай кампанii не будзе вялiкай трагедыi, калi прэтэндэнты ад ПКБ здымуць свае кандыдатуры.

У цэлым жа па краiне конкурс прэтэндэнтаў у дэпутаты мясцовых Саветаў прыкладна адпавядае выбарам 1999 i 2003 гадоў. Так, конкурс прэтэндэнтаў у дэпутаты пасялковых i сельскiх Саветаў цяпер складае 1,1 чалавека (столькi ж — на мiнулых выбарах), у дэпутаты гарадскiх Саветаў раённага падпарадкавання — 1,4 чалавека (раней — 1,3), гарадскiх Саветаў абласнога падпарадкавання — 1,9 (2), аблсаветаў — 1,8 (1,6). Найбольшы конкурс традыцыйна ў Мiнскi гарсавет — 4,3 прэтэндэнта на адно месца (у 1999 годзе — 5,9, у 2003-м — 3).


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Iмiтацыяй бурнай дзейнасцi пры абсалютным нежаданнi працаваць» назваў сакратар Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэнду
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика