За парушэнне пры долевым будаўнiцтве — штраф
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Учора дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi прынялi ў першым чытаннi дапаўненнi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, што датычацца пытанняў адказнасцi за парушэннi пры долевым будаўнiцтве шматкватэрных жылых дамоў.
У адпаведнасцi з заканадаўствам, за розныя парушэннi забудоўшчык будзе карацца штрафам. Так, за прыцягненне грашовых сродкаў дольшчыкаў забудоўшчык, якi мае запазычанасцi па падатках, зборах i iншых абавязковых плацяжах, будзе аштрафаваны на суму ад 50 да 150 базавых велiчынь. Такое ж пакаранне прадугледжана пры адсутнасцi ў яго неабходных дакументаў аб долевым будаўнiцтве; пры наяўнасцi ў дакументах недакладных даных; пры змяненнi вызначанай у вынiку падрадных таргоў дагаворнай (кантрактнай) цаны без папярэдняга змянення кошту аб’екта ў дагаворах; пры неўстараненнi ў вызначаным парадку недахопаў аб’екта долевага будаўнiцтва. А вось невыкананне забудоўшчыкам абавязкаў, што прадугледжаны заканадаўчымi актамi аб долевым будаўнiцтве шматкватэрных жылых дамоў, пацягне за сабой штраф ужо ў памеры 300 базавых велiчынь. Прычым, як адзначыў мiнiстр юстыцыi Вiктар Галаванаў, калi забудоўшчык пасля выплаты штрафу не ўстаранiў недахопы, адмiнiстрацыйная адказнасць будзе наступаць зноў. Дэпутаты падтрымалi законапраект. Аднак некаторыя з iх выказалiся за больш жорсткiя меры да забудоўшчыкаў. У прыватнасцi, як адзначыў дэпутат Вiктар Кучынскi, «сёння ствараюцца фiрмы, якiя не маюць вопыту будаўнiцтва, якiя не маюць адпаведных абаротных сродкаў i якiя за кошт нашых сродкаў зарабляюць капiталы», а таму неабходна заканадаўчая норма, у адпаведнасцi з якой забудоўшчыкам магла б стаць юрыдычная асоба, якая мае вопыт прыцягнення долевых сродкаў на рынку Беларусi не менш за пяць гадоў. А дэпутат Вольга Абрамава лiчыць, што прапiсаныя ў законапраекце санкцыi — «гэта зусiм няшмат i яны не стануць эфектыўнай мерай уздзеяння», а таму неабходна вызначыць дакладныя тэрмiны лiквiдацыi недахопаў, а таксама пазбаўляць забудоўшчыка лiцэнзii пры iх паўторным дапушчэннi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi прынялi ў першым чытаннi дапаўненнi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных
|
|