Здаць — можна...
Вiктар САВIЦКI
Кватэрнае пытанне Дзесяць гадоў таму я атрымаў аднапакаёўку ў цэнтры, аформiў яе ва ўласнасць, але зараз там не жыву, — ажанiўся, пайшоў, як кажуць, у прымы. Даведаўшыся, што тая кватэра пустуе, знаёмы прапанаваў здаць яе ў арэнду камерцыйнай фiрме. I я, i мая жонка не супраць. Адно не ведаем: як усё гэта правiльна аформiць?С. Гайдук, Брэст. Калi размова iдзе пра выкарыстанне кватэры для пражывання работнiкаў арганiзацыi, то неабходна нагадаць як уласнiку гэтай кватэры, так i адмiнiстрацыi арганiзацыi, што жыллёвае заканадаўства не прадугледжвае арэнды жылля юрыдычнымi асобамi. А вось здаць яго ў наём грамадзянам можна. Iх права карыстання жылымi памяшканнямi, згодна з арт. 26 i 27 Жыллёвага кодэкса, можа ўзнiкаць, у прыватнасцi, на падставе дагавора найму гэтых памяшканняў. Форма дагавора найму жылога памяшкання ў дамах прыватнага жыллёвага фонду грамадзян зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 верасня 2006 года № 1191. У адпаведнасцi з дагаворам найму наймадаўца прадастаўляе грамадзянiну-наймальнiку i членам яго сям’i жылое памяшканне ў валоданне i карыстанне за плату i на тэрмiн, указаны ў дагаворы. Такi дагавор складаецца ў трох экзэмплярах, адзiн з якiх знаходзiцца ў наймадаўцы, другi — у наймальнiка, а трэцi здаецца ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган для рэгiстрацыi. Дагавор уступае ў сiлу з даты рэгiстрацыi ў мясцовым выканаўчым i распарадчым органе. Калi ж арганiзацыя мае намер выкарыстоўваць гэта жылое памяшканне ў якасцi офiса або для ажыццяўлення сваёй дзейнасцi, то варта адзначыць, што, згодна з арт. 8 Жыллёвага кодэкса, выкарыстанне не па прызначэнню прыгоднага для пражывання жылля не дапускаецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзесяць гадоў таму я атрымаў аднапакаёўку ў цэнтры, аформiў яе ва ўласнасць, але зараз там не жыву, — ажанiўся, пайшоў, як кажуць, у прымы |
|