21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паддаўся на ўгаворы

25.08.2009 22:15 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паўтара года таму я пазычыў свайму знаёмаму грошы. Даваць у доўг не хацеў, бо i самому ёсць на што iх патрацiць. Але знаёмы вельмi прасiў, паабяцаў вярнуць праз год з працэнтамi i я згадзiўся, аб чым цяпер шкадую. Прайшло ўжо больш чым год, а нi доўгу, нi тым больш працэнтаў я не ўбачыў. У мяне ёсць толькi распiска ад яго, у натарыяце мы яе не сведчылi. Знаёмы сустрэч са мной пазбягае, а калi яго ўдаецца застаць, скардзiцца на цяжкасцi. Як мне перадалi, яго жонка гаворыць, што я не меў права браць працэнты, а распiска без натарыяльнага сведчання несапраўдная. Цi так гэта?

Андрэй, г. Лiда.




Згодна з Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь дагавор пазыкi лiчыцца заключаным з моманту перадачы грошай або iншых рэчаў. Артыкул 761 ГК устанаўлiвае, што дагавор пазыкi павiнен быць заключаны ў пiсьмовай форме, калi яго сума перавышае не менш чым у дзесяць разоў устаноўлены заканадаўствам памер базавай велiчынi, а ў выпадках, калi пазыку прадастаўляе юрыдычная асоба — незалежна ад сумы. У пацвярджэнне дагавора пазыкi i яго ўмоў можа быць прадастаўлена распiска пазычальнiка або iншы дакумент, якi пацвярджае перадачу яму грашовай сумы (частка другая артыкула 761). Заканадаўствам не прадугледжваецца абавязковае натарыяльнае сведчанне для дагавораў пазыкi.

Артыкулам 762 Грамадзянскага кодэкса прадугледжана права асобы, якая прадаставiла пазыку, на атрыманне з пазычальнiка працэнтаў на суму пазыкi ў парадку i памерах, вызначаных дагаворам. Працэнты выплачваюцца штомесячна да дня вяртання сумы пазыкi, калi адсутнiчае iншае пагадненне.

Пазычальнiк павiнен вярнуць атрыманую суму пазыкi ў тэрмiн i ў парадку, прадугледжаных дагаворам (у вашым выпадку — распiскай). Пры гэтым, калi iншае не прадугледжана дагаворам, беспрацэнтная пазыка можа быць вернута датэрмiнова, а сума пазыкi, якая прадастаўлена пад працэнты, — толькi са згоды таго, хто даваў пазыку. У выпадку, калi тэрмiн вяртання дагаворам не прадугледжаны, сума пазыкi павiнна быць вернута на працягу трыццацi дзён з дня прад’яўлення патрабавання аб гэтым асобай, якая прадаставiла пазыку.

Калi ж пазычальнiк не вяртае суму пазыкi, то незалежна ад выплаты iм працэнтаў, прадугледжаных дагаворам, на суму пазыкi ён павiнен яшчэ заплацiць працэнты ў памеры, прадугледжаным часткай першай артыкула 366 ГК, з дня, калi ён павiнен быў вярнуць пазыку, да дня яе фактычнага вяртання.

Такiм чынам, распiска — дастатковы дакумент для патрабавання аб вяртаннi як сумы пазыкi, так i працэнтаў на яе. I калi ваш знаёмы не верне грошы ў добраахвотным парадку, вы маеце права звярнуцца па дапамогу ў суд. Толькi не прапусцiце тэрмiн iскавой даўнасцi, якi складае тры гады з дня, калi вы даведалiся або павiнны былi даведацца аб парушэннi свайго права.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўтара года таму я пазычыў свайму знаёмаму грошы. Даваць у доўг не хацеў, бо i самому ёсць на што iх патрацiць. Але знаёмы вельмi прасiў, паабяцаў вя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика