21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:15 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НАТО АБАРОНIЦЬ ПРЫБАЛТАЎ АД МАРСIЯН I РАСIЯН

Мiнiстр абароны, вiцэ-прэм’ер урада РФ Сяргей Iваноў параўнаў выказванне свайго эстонскага калегi генерала Антса Лаанеотса пра тое, што ў выпадку ваеннай пагрозы з боку Расii, Эстонiю выратуе НАТО, са словамi прэзiдэнта Латвii Вайры Вiке-Фрэйбергi, якая заявiла, што альянс выратуе латвiйцаў ад нашэсця марсiян.

Паводле слоў Iванова, падобныя заявы выклiкаюць «здзiўленне, неразуменне i заклапочанасць». Мiнiстр абароны РФ лiчыць, што заявы, падобныя на тую, што зрабiў Лаанеотс, нараджаюцца ў галiне псiхалогii. Ён таксама параiў свайму эстонскаму калегу, з якiм асабiста незнаёмы, звярнуць увагу на «гераiзацыю фашызму» ў Латвii i Эстонii i сiтуацыю з правамi неграмадзян у гэтых рэспублiках. На думку Iванова, усё гэта «нiяк не ўкладваецца ў дэмакратычныя стандарты НАТО i ЕС».

ЕЎРАПЕЙСКI БАНК НЕ ПУСЦIЦЬ ЛАТВIЮ Ў ЕЎРАЗОНУ З-ЗА НЕПIСЬМЕННАСЦI

Еўрапейскi цэнтральны банк папрасiў Латвiю без памылак пiсаць назву агульнаеўрапейскай валюты — еўра. «Калi вы хочаце перайсцi на еўра — пiшыце гэта слова правiльна», — гаворыцца ў пасланнi банка.

Паводле заявы Еўрапейскага цэнтральнага банка, няправiльнае напiсанне слова «еўра» ў Латвii, дзе яно пiшацца як «eiro», i акцэнтаваная «о» ў венгерскiм варыянце (euroe) з’яўляюцца непрымальнымi. Пры гэтым, калi Венгрыя i Латвiя не будуць прытрымлiвацца правiлаў, яны могуць быць пазбаўлены права далучыцца да еўразоны. Раней паведамлялася, што ў студзенi гэтага года латвiйскi ўрад прыняў рашэнне перайменаваць euro у eiro. Гэта ўжо выклiкала ў свой час папрокi еўракамiсii, аднак пагроза не пусцiць Латвiю ў еўразону прагучала ўпершыню.

СЕЙМ ПОЛЬШЧЫ ПАДТРЫМАЎ УКРАIНУ ПА ПЫТАННЮ ГАЛАДАМОРУ

Сейм Польшчы выказаў салiдарнасць з Украiнай i прыняў пастанову, якой ушанаваў памяць ахвяр галадамору ва Украiне. На пасяджэннi польскiх парламентарыяў прысутнiчала дэлегацыя Вярхоўнай рады Украiны на чале са спiкерам Аляксандрам Марозам.

Вядома, што Расiйская Федэрацыя адмаўляецца прызнаваць галадамор ва Украiне 1932—1933 гадоў як генацыд па этнiчнаму прызнаку. На сустрэчы са спiкерам украiнскага парламента ў лiстападзе кiраўнiк расiйскага МЗС Сяргей Лаўроў заявiў: «Праўда заключаецца ў тым, што ахвярамi галадамору былi як жыхары Украiны, так i жыхары Паволжа i iншых тэрыторый Савецкага Саюза».

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстр абароны, вiцэ-прэм’ер урада РФ Сяргей Iваноў параўнаў выказванне свайго эстонскага калегi генерала Антса Лаанеотса пра тое, што ў выпадку ваен
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика