За даўгi перад камунальнiкамi 10 мiнскiх сем’яў страцiлi жыллё
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў вытворчым упраўленнi жыллёвай гаспадаркi Мiнгарвыканкама, сёлета за 10 месяцаў у сталiцы за хранiчную запазычанасць па аплаце камунальных паслуг было выселена i пераселена ў кватэры меншай камфортнасцi 10 сем’яў.
Паводле iнфармацыi бухгалтэрыi гэтага мiнскага ўнiтарнага прадпрыемства, запазычанасць насельнiцтва перад сталiчнай сiстэмай жыллёва-камунальнай гаспадаркi на пачатак снежня склала 8,1 млрд рублёў. У студзенi—кастрычнiку за вялiкiя даўгi перад гарадскiмi службамi ад камунальных паслуг было адключана больш за 17 тысяч карыстальнiкаў жылымi памяшканнямi сталiцы. Зараз у самых цяжкiх выпадках, звязаных з пастаяннай запазычанасцю, на неплацельшчыкаў складзена дадаткова яшчэ 72 iскi аб высяленнi з кватэр.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў вытворчым упраўленнi жыллёвай гаспадаркi Мiнгарвыканкама, сёлета за 10 месяцаў у сталiцы за хранiчную запазычан |
|