РАПС па-беларуску
Яўген ПЯСЕЦКI
Прадукцыя ААТ «РАПС» мае вялiкi попыт на хлебазаводах,птушкафабрыках, прадпрыемствах па вытворчасцi маргарыну i маянэзу
Маслянiчная культура рапс вельмi папулярная ў сельгасвытворцаў усiх краiн. Па прыбытковасцi яна канкурыруе нават з пшанiцай. У апошнiя гады ўсё больш беларускiх прадпрыемстваў прымаюць на ўзбраенне перадавыя тэхналогii перапрацоўкi гэтай выгаднай культуры. Адным з самых вядомых айчынных перапрацоўшчыкаў з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства «РАПС», што ў Мiнскiм раёне. У гэтай гаспадарцы таксама развiта вытворчасць малака i мяса. Калектыў таварыства шмат зрабiў для распаўсюджвання насеннага фонду рапсу ў гаспадарках Мiнскай вобласцi, чым своечасова забяспечыў надзейную сыравiнную базу. Упершыню ў Беларусi тут была наладжана вытворчасць харчовага алею з гэтай каштоўнай культуры, што дазволiла выйсцi з залежнасцi ад iмпартных паставак. Створаныя тут нарматыўныя ўмовы затым былi паспяхова прыняты многiмi айчыннымi вытворцамi. Рапсавая макуха, якая застаецца ў прасах пасля атрымання алею, таксама мае попыт — яна вельмi багатая на бялкi дабаўка да кармоў жывёлы. Сёлета ў ААТ будзе перапрацавана 15,5 тысячы тон рапсу i 1400 тон лёну, якi сюды таксама прывозяць з розных гаспадарак вобласцi. Дарэчы, у льнянога алею таксама вельмi вялiкiя перспектывы — ён гарантавана запатрабаваны айчыннымi i замежнымi заводамi па вытворчасцi фарбы. Што датычыцца харчовага льнянога алею, то ён неабходны ў тых мясцiнах, дзе пакiнула след чарнобыльская катастрофа. Тэхдакументацыя пашырэння вытворчасцi на «РАПСе» ўжо распрацавана. Справа за iнвестыцыямi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадукцыя ААТ «РАПС» мае вялiкi попыт на хлебазаводах,птушкафабрыках, прадпрыемствах па вытворчасцi маргарыну i маянэзу |
|