Мэта — паменшыць лiк «зайцоў»Рэха публiкацыi Па артыкулу «Дзе талончыкi? У рулончыках!», апублiкаванаму ў Вашай газеце 16.11.2006 г, КУП «Мiнсктранс» паведамляе наступнае.Рэалiзацыя кандуктарамi-кантралёрамi рулонных бiлетаў на адну паездку ў гарадскiм наземным пасажырскiм транспарце ўведзена з мэтай скарачэння выдаткаў на выраб бiлетнай прадукцыi. Так, у лiстападзе 2006 г. на набыццё кожнай 1000 шт. рулонных бiлетаў у прадпрыемства-вытворцы КУП «Мiнсктранс» выдаткавана 842,85 руб., а за 1000 шт. бiлетаў на адну паездку (талонаў) у два разы больш — 1675,0 руб. Акрамя таго, увядзенне рулонных бiлетаў накiравана на ўзмацненне зацiкаўленасцi кандуктараў-кантралёраў у абiлечваннi пасажыраў непасрэдна ў салоне транспартнага сродку за выконваемую транспартную паездку ў момант аплаты праезду. Гэта дазволiць скарацiць колькасць несумленных пасажыраў, так званых «зайцоў» i, адпаведна, палепшыць фiнансавыя вынiкi работы прадпрыемства. Набыць талоны на праезд «у запас» можна па-за транспартным сродкам. Бiлетная прадукцыя прадаецца ў стацыянарных кiёсках на прыпыначных пунктах пасажырскага транспарту, касах метрапалiтэна, а акрамя таго, бiлеты на адну паездку рэалiзуюцца ў касах магазiнаў, у кiёсках «Саюздрук» i «Белпошта», кiёсках iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, размешчаных па маршрутах руху гарадскога камунальнага транспарту. В. РАМАНАЎ, в.а. генеральнага дырэктара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па артыкулу «Дзе талончыкi? У рулончыках!», апублiкаванаму ў Вашай газеце 16.11.2006 г, КУП «Мiнсктранс» паведамляе наступнае |
|