Пашкоджаны манументальны комплекс
Аляксандр ПУКШАНСКI
Вядомы далёка за межамi Вiцебшчыны мемарыяльны комплекс «Прарыў» быў пашкоджаны вандаламi.
Як паведамiў ва Ушацкi РАУС дырэктар установы культуры «Ушацкi музей Народнай славы iмя Лабанка», ноччу невядомы злачынец пашкодзiў манументальную кампазiцыю «Апошнi прывал», што знаходзiцца на тэрыторыi комплексу памiж вёскамi Двор-Плiсна i Новае Сяло. Злачынец скраў тры бронзавыя макеты карабiнаў, а таксама 4 стужкi з назвамi партызанскiх брыгад. Апошнiя ўжо знойдзены ў полi прыкладна ў 400 метрах ад месца здарэння. Узбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомы далёка за межамi Вiцебшчыны мемарыяльны комплекс «Прарыў» быў пашкоджаны вандаламi |
|