Першыя футбольныя «ластаўкi»Спорт-тайм ПЕРШЫЯ ФУТБОЛЬНЫЯ «ЛАСТАЎКI»Першымi камандамi, якiя прабiлiся з групавога этапу Лiгi чэмпiёнаў у 1/8 фiналу, сталi «Барселона», «Чэлсi», «Баварыя», «Iнтар», «Лiверпуль», ПСВ, «Рома» i «Валенсiя». У Кубку УЕФА згуляюць «Вердар», «Бардо», «Спартак» i «Шахцёр». Нагадаем вынiкi матчаў апошняга тура. У квартэце «А» абедзве сустрэчы завяршылiся з аднолькавым лiкам: «Барселона» — «Вердар» i «Чэлсi» — «Леўскi» — 2:0. Групу ўзначалiлi англiчане (13 ачкоў), на другiм месцы — iспанцы (11). У квартэце «В» «Баварыя» ўнiчыю разышлася з «Iнтарам» (1:1). Немцы i iтальянцы адпаведна набралi 12 i 10 ачкоў. «Спартак» выйграў у «Спортынга» — 3:1. У групе «С» лiдзiруе «Лiверпуль» (13 ачкоў), якi дазволiў сабе ўступiць «Галатасараю» — 2:3. На другой пазiцыi — ПСВ (10 ачкоў), хоць галандцы i не справiлiся з «Бардо» — 1:3. У групе «D» «Алiмпiакос» i «Шахцёр» не вызначылi мацнейшага — 1:1. «Рома» з мiнiмальнай перавагай справiлася з «Валенсiяй» — 1:0. Iтальянцы фiнiшавалi на другой прыступцы з 10 ачкамi, а iспанцы — на першай пазiцыi з 13. «БРЭСТ» НЕ ДАГОНIЦЬ? У Адкрытым чэмпiянаце Беларусi па хакею з шайбай ужо ў каторы раз у гэтым сезоне ў тройцы толькi мiнскiя каманды i назiраецца чарговае двоеўладдзе. Праўда, агульная колькасць ачкоў (66) не адлюстроўвае сапраўднае становiшча, бо «Керамiн» правёў большую колькасць матчаў за «Дынама». На трэцiм месцы iдзе «Юнацтва» (63 ачкi). Заўважым, што ўжо вызначыўся яўны аўтсайдар першынства — «Брэст»: ад блiжэйшай каманды, украiнскага «Сокала», яго аддзяляе ажно 17 ачкоў. Вынiкi сустрэч мiнулага тура: «Юнацтва» — «Дынама» (Мiнск) — 2:5, «Хiмвалакно» (Магiлёў) — «Керамiн» (Мiнск) — 4:4, «Сокал» (Кiеў) — «Гомель» — 1:4, «Нёман» (Гродна) — «Брэст» — 3:1, «Вiцебск» — «Хiмiк-СКА» (Наваполацк) — 2:5. МАШЫНА ВЫЙГРАЛА Ў ЧЭМПIЁНА Расiянiн Уладзiмiр Крамнiк упершыню прайграў матч машыне. Абсалютны чэмпiён свету па шахматах уступiў у Боне камп’ютарнай праграме Fritz 10 з лiкам 2:4. У апошняй партыi сапернiк Крамнiка гуляў белымi фiгурамi. Спартсмен прызнаў сваё паражэнне пасля 47-га ходу. БАГАТЫ ГОНШЧЫК Новы пiлот каманды Ферары Кiмi Райканен у наступным годзе стане самым высокааплачваемым гоншчыкам «Формулы-1». Яго штотыднёвы заробак складае 1 мiльён долараў. Цiкава, што ўсё багацце Мiхаэля Шумахера, якi ўжо развiтаўся з трасай, ацанiлi ў 800 мiльёнаў долараў. СУПЕРГОЛ! Якiх толькi галоў не было ў Германii ў час сёлетняга першынства свету па футболу, але днямi адбылося неверагоднае. Мяч, якi вылецеў за межы поля ў час матча маладзёжных каманд, ...спынiў цягнiк, бо трапiў у тармазны прывад. З-за iнцыдэнту цягнiк спазнiўся на восем хвiлiн, чаго даўно не назiралася.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першымi камандамi, якiя прабiлiся з групавога этапу Лiгi чэмпiёнаў у 1/8 фiналу, сталi «Барселона», «Чэлсi», «Баварыя», «Iнтар», «Лiверпуль», ПСВ, «Ро
|
|