Маленькi, ды ўдаленькi
Апошнiм часам з’явiлася шмат гатункаў таматаў з вельмi дробнымi пладамi, сабранымi ў вялiкiя гронкi (па 8—15 штук). Iх звычайна называюць чэры. Яны бываюць рознай вышынi i афарбоўкi пладоў. Многiя агароднiкi лiчаць гэтыя раслiны «несур’ёзнымi», але ў маленькiх таматаў ёсць свае вартасцi.
Гэтыя раслiны непатрабавальныя i менш схiльныя да хвароб у параўнаннi са сваiмi буйнаплоднымi «братамi». Аддаваць перавагу чэры-таматам мэтазгодна тым дачнiкам, у якiх няма магчымасцi часта бываць на сваiм участку i старанна даглядаць раслiны. Для iх за лета будзе цалкам дастаткова ўсяго адной-дзвюх (у залежнасцi ад надвор’я) апрацовак супраць фiтафтарозу. Выспяваць такiя таматы пачынаюць рана, плады адрознiваюцца павышанай салодкасцю. З аднаго куста можна сабраць больш за 10 кг пладоў. Пры гэтым раслiну зусiм неабавязкова пасынкаваць, але падвязваць трэба старанна, бо вялiкая колькасць гронак можа дэфармаваць i нават паламаць сцёблы. А яшчэ гэтыя раслiны вельмi дэкаратыўныя, таму для iх знойдзецца месца не толькi ў агародзе, але i ў двары. Прыгожа выглядае вялiкая колькасць, у параўнаннi са звычайнымi таматамi, вытанчана-разной лiстоты, якая да восенi не бурэе i не жаўцее. Вельмi прыгожыя гэтыя раслiны, калi гронкамi распускаюцца зорачкi кветак, а ўжо ў той час, калi пачнуць выспяваць плады, — вачэй не адвесцi. Асаблiва маляўнiчай будзе выглядаць карцiна, калi падабраць раслiны з пладамi рознай афарбоўкi: жоўтымi, ружовымi, аранжавымi. Чэры шчодра пладаносяць аж да замаразкаў. З iх атрымлiваецца густы i прыгожы кетчуп, iх можна выкарыстоўваць для ўшчыльнення, а таксама для ўпрыгажэння нарыхтовак пры кансерваваннi агуркоў. Такiя таматы вельмi любяць дзецi, бо для iх гэта i ласунак, i цацка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам з’явiлася шмат гатункаў таматаў з вельмi дробнымi пладамi, сабранымi ў вялiкiя гронкi (па 8—15 штук) |
|