ААТ «Белаграпрамбанк»: новае аблiчча аперацыйнай залы
Святлана БАРЫСЕНКА
Банкаўскi стандарт За блiжэйшыя два гады ўсе аперацыйныя залы ААТ «Бел-аграпрамбанк» будуць адрамантаваны i абсталяваны згодна з новымi стандартамi. Клiентаў парадуе не толькi сучаснае афармленне ў фiрменных колерах банка, але i прынцып iндывiдуальнага абслугоўвання, магчымасць мець справу з высакакласнымi спецыялiстамi i зусiм нескладанае «асваенне» знаходжання ў рэжыме электроннай чаргi.Як гэта ўсё выглядае ў дзеяннi, журналiсты пабачылi днямi на прыкладзе «свежаспечанага», адкрытага пасля завяршэння рамонтных работ i адпаведнага аснашчэння аперацыйнага ўпраўлення галаўнога банка, што ў Мiнску, на праспекце Жукава, 3. Падчас урачыстай цырымонii пераразання чырвонай стужкi старшыня праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» Сяргей РУМАС заўважыў, што напярэдаднi новага года не праходзiць i тыдня, каб у розных рэгiёнах краiны пасля завяршэння рамонту i рэканструкцыi касавыя цэнтры цi аддзяленнi не расчынялi свае дзверы перад уражанымi клiентамi. Апошняе, як было заўважана вышэй, мае на ўвазе перш-наперш выкарыстанне фiрменных колераў, а менавiта шэрага, якi сiмвалiзуе надзейнасць, стабiльнасць аранжавага, якi атаясамлiваецца з хуткасцю, iмклiвасцю, i белага, якi ёсць адкрытасць, празрыстасць адносiнаў. Новы стандарт непасрэдна абслугоўвання заключаецца ва ўкараненнi асобных зон для юрыдычных i фiзiчных асоб. А тэхнiчная «начынка» аперацыйнай залы спрашчае жыццё любому клiенту. Дастаткова сказаць, што працэс знаходжання ў чарзе робiцца цывiлiзаваным i спакойным. Так, электронная сiстэма кiравання чаргой, якая размяшчаецца адразу пры ўваходзе, прапануе на табло асноўныя вiды паслуг. Два дакрананні да экрана — з указаннем на патрэбную паслугу i «акно» па iменi «рэгiстрацыя» — дазваляюць атрымаць папяровы квiток з канкрэтным нумарам, што, зразумела, вызваляе ад непрыемнай неабходнасцi шукаць «апошняга». Далей можна размясцiцца ў холе на канапах i нават заняцца сваiмi справамi, напрыклад, чытаннем любiмай газеты, пакуль электронны жаночы голас не запросiць канкрэтны нумар у канкрэтную кабiну для iндывiдуальнай размовы, кансультацыi, афармлення i г.д. З мэтай эканомii часу клiентаў, дарэчы, у адных кабiнках можна пракансультавацца, скажам, па пытаннях афармлення крэдыту, а ў iншых — выплачваць яго пасля: кабiнкi-касы вылучаны асобна. Паводле слоў начальнiка аперацыйнага ўпраўлення ААТ «Белаграпрамбанк» Святланы ШПIЛЕЎСКАЙ, кожны спецыялiст-кансультант ажыццяўляе поўны пакет паслуг, паколькi валодае ведамi па любому банкаўскаму прадукту. «Наша аперацыйная зала адпавядае ўсiм тэхнiчным патрабаванням, якiя прад’яўляюцца да банкаўскiх устаноў, — тлумачыць Святлана Васiльеўна. — Гэта значыць, што ў нас ёсць i абавязковыя элементы самаабслугоўвання — той жа банкамат, тэрмiналы i iншае».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За блiжэйшыя два гады ўсе аперацыйныя залы ААТ «Бел-аграпрамбанк» будуць адрамантаваны i абсталяваны згодна з новымi стандартамi
|
|