Сустрэча з класiкай
Юлiя ХАДНЕВIЧ
чакае ўсiх аматараў 8 снежня: Белдзяржфiлармонiя запрасiла сусветна вядомага опернага спевака Аскара Абдразакава з Башкартастана i не менш знакамiтую турэцкую пiянiстку Iдзiл Берэт.
Аскар Абдразакаў, як яго характарызуюць музыказнаўцы, уладальнiк шыкоўнага тэмбра, тонкага пачуцця стылю, не аднойчы станавiўся лаўрэатам разнастайных конкурсаў вакалiстаў. Не менш цiкавая выканаўца Iдзiл Берэт. Iграць на фартэпiяна пачала ў 3 гады, у 11 — выканала двайны фартэпiянны канцэрт Моцарта, у 15 — з адзнакай скончыла Парыжскую кансерваторыю, а ва ўзросце 18 гадоў атрымала «Залаты Медаль» Дзiна Лiпацi (Лондан). Двойчы прызнаная народнай артысткай Турцыi: у 1954 i 1964 гг., ганаровай артысткай Польшчы (1974), уладальніца Нацыянальнага ордэна за заслугi (1976, Францыя). Спадарыня Берэт знакамiтая сваiмi iнтэрпрэтацыямi вялiкiх кампазiтараў-рамантыкаў, выканаўца амаль усiх твораў Бетховена, Шумана, Дэбюссi, Равеля, Скрабiна, Пракоф’ева, Стравiнскага, Моцарта, многiх iншых значных кампазiтараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
чакае ўсiх аматараў 8 снежня: Белдзяржфiлармонiя запрасiла сусветна вядомага опернага спевака Аскара Абдразакава з Башкартастана i не менш знакамiтую
|
|