21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускi «жаўраначак» i расiйскiя «салаўi»

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Запрашальнiк

Усё-ткi прыгажосць — страшная сiла. Хто б мог паверыць, што маладая, прыгожая, тонкая i звонкая, як дзяўчынка, спявачка Алеся на прафесiйнай сцэне ўжо 15 гадоў? А вось, аказваецца, праўда. I свой вялiкi канцэртны тур, якi з пачатку новага тэлесезона наладзiлi Белтэлерадыёкампанiя i студыя «Сябры», артыстка прысвяцiла менавiта гэтаму творчаму юбiлею.

Пачалiся выступленнi, мiж iншым, сiмвалiчна — па знакавых кропках на карце, ад пагранзаставы №1 у Гродзенскай вобласцi i далей праз Брэст, Бабруйск, Мiнск, Полацк, Магiлёў, Нясвiж, Вiцебск, Гомель, Оршу, Жодзiна... А фiнiшуе тур Алесi, якi доўжыўся некалькi месяцаў, прыгожа i ўрачыста — фiнальным гала-канцэртам «Разам са сваёй краiнай». Праграма, якая пачнецца 9 снежня а 19-й гадзiне ў вялiкай зале Палаца Рэспублiкi, поўная сюрпрызаў i навiнак. Пра некаторыя з iх нам удалося дазнацца загадзя ў мастацкага кiраўнiка ансамбля «Сябры» Анатоля ЯРМОЛЕНКI.

— У асноўным гэта, канешне, будзе сольны Алесiн канцэрт, але рыхтуюцца таксама некалькi дуэтаў са спецыяльнымi гасцямi. Плануецца, напрыклад, што ўпершыню за многа гадоў Алеся выйдзе на сцэну разам з Дзмiтрыем Смольскiм. Памятаеце, яны разам спявалi «У бацькоўскiм кутку» Iгара Лучанка? У свой час гэта песня — адна з першых песень Алесi — лiдзiравала ў хiт-парадах, займала першыя месцы на «Залатой лiры» i iншых конкурсах. А зараз кампазiцыя аднаўляецца i перапрацоўваецца, i яна прагучыць, думаю, свежа i актуальна.

Гэтаксама спецыяльна для канцэрта напiсана новая песня, якую выканаюць сумесна Алеся i Пётр Елфiмаў. Дуэты абяцаюцца з Русланам Аляхно, Барысам Маiсеевым. Увогуле ў госцi да «беларускага жаўраначка» прыбудзе цёплая кампанiя калег i сяброў — рэпер Сярога, Наталля Падольская, Джымi Нэльсан (яго забаўная версiя «Беларускiя дзяўчаты» некалi скарыла слухачоў усiх узростаў), гурт «Манга-Манга», а яшчэ Ларыса Грыбалёва, «Чук i Гек», Iскуi Абалян, Ксюша Сiтнiк... У праграме будуць, натуральна, i дзве новыя, але ўжо досыць папулярныя песнi з канцэртнага тура — «Гэта Беларусь» i «Разам са сваёй краiнай».

— Мне вельмi прыемна, што Белтэлерадыёкампанiя i Першы, вядучы канал краiны так сур’ёзна паставiлiся да арганiзацыi i канцэртнага тура, i фiнальнага канцэрта, — адзначыў Анатоль Ярмоленка. — У нас будзе сапраўднае сучаснае шоу з усiмi неабходнымi элементамi. Праграма разлiчана не менш як на 2,5 гадзiны, а далей — усё залежыць ад таго, як прымуць Алесю гледачы...

Дарэчы, Першы канал рыхтуе тэлеверсiю гала-канцэрта «Разам са сваёй краiнай» — паводле iнфармацыi прэс-службы Белтэлерадыёкампанii, у эфiры канцэрт будзе паказаны ў апошнiя днi 2006 года.

Мiж тым сам Анатоль Ярмоленка , як ён сцвярджае, на сцэну ў дзень бенефiсу дачкi выходзiць увогуле не збiраецца: «Я хачу паглядзець канцэрт збоку, адчуць сябе звычайным гледачом i паглядзець, як у гэтай лепшай зале краiны Алеся пацвярджае, што яна самастойная i выдатная артыстка, i што за гэтыя 15 гадоў яна высока трымала марку. Увогуле, чаму яна выступае пад сцэнiчным псеўданiмам — без прозвiшча, проста Алеся? Бо я ёй некалi сказаў: «Працуй, калi заслужыш, будзеш насiць прозвiшча Ярмоленка». Бо часта, калi бацькi-артысты за руку выводзяць на сцэну дзяцей, нiчога добрага з гэтага не атрымлiваецца. Алесi было, магчыма, цяжэй, чым каму iншаму, бо нiякага «заступнiцтва i апякунства» з майго боку яна не адчувала. I ўсё ж змагла ўтрымацца на сцэне i годна сябе прадставiць». Думаю, Анатоль Iванавiч усё ж не раскрыў усе карты, i нейкi сюрпрыз малодшай прадстаўнiцы творчай дынастыi ён падрыхтаваў-такi. Але гэтае меркаванне можна будзе праверыць толькi на канцэрце.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё-ткi прыгажосць — страшная сiла. Хто б мог паверыць, што маладая, прыгожая, тонкая i звонкая, як дзяўчынка, спявачка Алеся на прафесiйнай сцэне ўжо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика