Выявiць таленты з глыбiнкi
Дзiяна КУРЫЛА, БЕЛТА
У Вiцебскай вобласцi на базе Лужаснянскай школы-iнтэрнат-гiмназii адкрылася першая дыстанцыйная вочна-завочная школа для працы з адоранымi дзецьмi, паведамiў дырэктар навучальнай установы Уладзiмiр Шыцько.
Галоўная мэта дыстанцыйнай школы — выявiць таленавiтых дзяцей з глыбiнкi i дапамагчы iм рэалiзаваць сябе. Педагогi Лужаснянскай гiмназii рыхтуюць завочныя заданнi i высылаюць iх у сельскiя школы, адначасова спецыяльна для iх настаўнiкаў ствараюцца метадычныя рэкамендацыi па навучанню i падрыхтоўцы дзяцей. Пачынаць навучанне ў вочна-завочнай школе можна з 6-га класа i такiм незвычайным спосабам паглыблена вывучаць бiялогiю, матэматыку, iнфарматыку i фiзiку. Па вынiках завочных заняткаў на базе гiмназii праводзяцца вочныя алiмпiяды. Лепшыя вучнi запрашаюцца на навучанне ў Лужаснянкую школу-iнтэрнат-гiмназiю. Паводле слоў Уладзiмiра Шыцько, вочна-завочная школа дае магчымасць усiм жадаючым паспрабаваць свае сiлы ў вывучэннi прыродазнаўчых i дакладных навук i пашырае магчымасцi працы з таленавiтымi дзецьмi, дзе б яны нi жылi. Стварэнне дыстанцыйнай школы з’явiлася вынiкам рэалiзацыi абласной праграмы развiцця адукацыi ў рэгiёне на 2006—2010 гады. Лужаснянская школа-iнтэрнат-гiмназiя з’яўляецца адной з лепшых навучальных устаноў Вiцебскай вобласцi. У мiнулым навучальным годзе ўсе 95 выпускнiкоў паступiлi ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусi i Расii, 15 вучняў сталi стыпендыятамi i лаўрэатамi Спецыяльнага фонду Прэзiдэнта па падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебскай вобласцi на базе Лужаснянскай школы-iнтэрнат-гiмназii адкрылася першая дыстанцыйная вочна-завочная школа для працы з адоранымi дзецьмi, па
|
|