Дыферэнцыяцыя = якасць
Іна АРЭХАВА
Сёння сто працэнтаў дзяцей Мiншчыны 5-гадовага ўзросту ўцягнуты ў сiстэму падрыхтоўкi да школы. Амаль 90 працэнтаў маленькiх жыхароў вобласцi ва ўзросце ад 2 да 6 гадоў ахоплены дашкольнай адукацыяй (у сельскай мясцовасцi — амаль 80 працэнтаў).
Паводле даных упраўлення iдэалагiчнай работы Мiнаблвыканкама, больш за 90 працэнтаў школ Мiншчыны сёння прадастаўляюць агульнаадукацыйныя паслугi на павышаным i паглыбленым узроўнях, няспынна расце колькасць лiцэйскiх i гiмназiчных класаў. Больш за палову вучняў 1—12-х класаў ахоплены рознымi вiдамi дыферэнцыраванага навучання. Таму ў 2006 годзе ў ВНУ паступiлі 47 працэнтаў выпускнiкоў вобласцi (за год да гэтага — 43,3 працэнта). Развiццё дагаворных адносiнаў з арганiзацыямi-заказчыкамi дазволiла стварыць больш рацыянальную структуру падрыхтоўкi спецыялiстаў i забяспечыць гарантыю працаўладкавання i замацавання выпускнiкоў на прадпрыемствах. У 2006 годзе ў гэтым накiрунку акрэслiлася станоўчая дынамiка. Сёлета на працу былi накiраваны 92 працэнты выпускнiкоў сiстэмы прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi. Фактычна адразу пасля заканчэння вучобы працаўладкавалася 79 працэнтаў (год таму — 78 працэнтаў).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння сто працэнтаў дзяцей Мiншчыны 5-гадовага ўзросту ўцягнуты ў сiстэму падрыхтоўкi да школы
|
|