Выбачайце, калi ласка!Добры дзень, родныя словы! Бывалы чалавек (але не той даўнейшы, што «быў адзiн раз у млыне i два разы ў карчме») казаў мне, што пазнае ветлiвасць пэўнага горада па тым, колькi разоў яму ў аўтобусе, не наступiўшы на нагу, прасiлi: «Выбачайце!».У нашай мове цэлае сяйво адпаведнiкаў рускiм извини(те), прости(те): выбачай(це), выбач(це), прабачай(це), прабач(це), даруй(це). Ветлiвасць народа не на паказ! Сапраўды, жыццё не простае, трэба ўмець i пакаяцца, перапрасiць, папрасiць прабачыць, дараваць. Невiдушчая Ядвiга ЖАБIНСКАЯ з Чэрвеня, якая любiць слухаць радыё, у гаворцы са мною паскардзiлася: «Як недарэчы бывае чуць: «Выбачайце мяне» або «Прабачце мяне». Я ўспомнiў: не аднаго разу такiя фальшывыя словаспалучэннi рэзалi маё вуха. Напэўна, не абышлося тут без рускага ўплыву извините (простите) меня. У беларускай мове дзейнiчае тут iншая мадэль. Дзеясловы ветлiвасцi i ўсе формы ад iх вымагаюць давальнага склону: дзякую вам, даруйце мне. (Руск.: благодарить, извинить кого). А калi ўжо гаворка зайшла пра ветлiвасць, як мне тут не згадаць: я сам з той даваеннай i пасляваеннай Беларусi, калi скрозь дзецi да бацькоў звярталiся на вы. Якая б блiзкасць, роднасць нi была, а ветлiвасць найперш. Так з дзiцячых гадоў выхоўвалася пашана, дабразычлiвасць. Сам жа зварот на вы, мiж iншым, сягае ў глыбокую даўнiну, у часы, калi Рымская iмперыя была падзелена на дзве часткi i такiм чынам на чале апынулiся два iмператары — у Рыме i ў Канстанцiнопалi. Людзi, звяртаючыся да iмператара, казалi: «Вы пастанавiлi... Ваша ласка...», маючы на ўвазе двух iмператараў. А пазней пераасэнсавалася i перанеслася на адну асобу iмператара. А далей — чаму б не падхвалiць i яго найблiжэйшых саноўнiкаў?! Ветлiвы зварот усё больш пашыраўся ў вышэйшых колах грамадства i апускаўся ў нiжэйшыя, робячыся ўжытковаю ветлiвасцю. А напiсанне Вы з вялiкай лiтары пайшло ад такога ж напiсання гэтага займеннiка Siе ў нямецкай мове, а пасля i ў звычайным лiставаннi. Будзьма ветлiвыя! Не забываймася так звяртацца, асаблiва да падначаленых! Рубрыку вядзе Анатоль КЛЫШКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бывалы чалавек (але не той даўнейшы, што «быў адзiн раз у млыне i два разы ў карчме») казаў мне, што пазнае ветлiвасць пэўнага горада па тым, колькi р
|
|