21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Урон дзяржаве ад дзейнасцi адной групы «бiзнэсменаў» — 1 млрд долараў

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

У Мiнску мiнiстры ўнутраных спраў Беларусi, Расii i Украiны абмеркавалi пытаннi па ўдасканаленню механiзмаў процiдзеяння трансгранiчнай эканамiчнай злачыннасцi.

Актуальнасць гэтай праблемы вiдавочная: паводле слоў расiйскага мiнiстра Рашыда Нургалiева, эканомiкi краiн зараз знаходзяцца ў няпростай сiтуацыi, таму што крымiнальныя групоўкi адсочваюць асобныя яе сферы, i для таго, каб забяспечыць нармальную эканамiчную дзейнасць нашых прадпрыемстваў, праваахоўнiкам неабходна прыняць шэраг сумесных канкрэтных крокаў. Як адзначыў кiраўнiк беларускага сiлавога ведамства Уладзiмiр Навумаў, адзiнаму антыкрымiнальнаму фронту сёння няма альтэрнатывы.

Агульныя эканамiчныя iнтарэсы Беларусi, Расii i Украiны, iнтэграцыйныя працэсы, што адбываюцца, а таксама пашырэнне маштабаў трансгранiчнай злачыннасцi дыктуюць неабходнасць устанаўлення больш цеснага мiжнароднага супрацоўнiцтва органаў унутраных спраў. Увогуле ж, трохбаковае супрацоўнiцтва ў сферы барацьбы з эканамiчнай злачыннасцю, на думку кiраўнiкоў МУС, характарызуецца станоўчай дынамiкай. Так, паспяхова праведзены шэраг сумесных аперацый, напрыклад, «Алкаголь — тытунь». Толькi ў Беларусi з пачатку года з нелегальнага абароту канфiскавана больш за 760 тысяч лiтраў спiрта-змяшчальнай прадукцыi на суму звыш 5 мiльярдаў рублёў i 50 мiльёнаў штук цыгарэт на суму 3 мiльярды рублёў. Дарэчы, асаблiвую заклапочанасць, i гэта праблема на слыху, зараз у праваахоўнiкаў выклiкае абарот розных тэхнiчных спiртазмяшчальных вадкасцяў, якiя выкарыстоўваюцца для вырабу фальсiфiкаванай гарэлкi. Звышдаходы, якiя атрымлiваюць махiнатары на продажы ўсялякiх «Максiмак», «Кiруш», «Маналiтаў» (даходнасць рэалiзацыi складае каля 400 працэнтаў), каштавала жыцця ўжо многiм грамадзянам, асаблiва ў Расii. Таму МУС нашай краiны накiравала расiйскiм калегам пiсьмо з просьбай разгледзець магчымасць унясення прапаноў ва ўрад па ўнiфiкацыi заканадаўства, што рэгулюе пытаннi вытворчасцi i абароту нехарчовых спiртазмяшчальных раствораў, што дазволiць выключыць выкарыстанне згаданай прадукцыi для харчовых патрэб. Мiж iншым, паводле папярэдняй iнфармацыi, у хуткiм часе пры вытворчасцi тэхнiчных спiртоў у Расii, якiя трапляюць i на нашу тэрыторыю, будзе выкарыстана «ноў-хау», якое пазбавiць гаротнiкаў спакусы спажываць сурагатны напой: своеасаблiвы пах i смак вадкасцi будзе ў стане адпудзiць любога.

Улiчваючы той факт, што па-ранейшаму ў многiх з нас дзесьцi глыбока «засела» вера ў цуд, злачынцы ахвотна «давяць» i на гэту «ахiлесаву пяту». Таму не менш актуальным застаецца i пытанне па спыненню дзейнасцi, у прыватнасцi, «фiнансавых пiрамiд», якiя незаконна прыцягваюць грошы насельнiцтва. Напрыклад, у Беларусi спроба падобнага «збудавання» прадпрынята маскоўскiм таварыствам «Гарант Iнвест». Дзейнасць прадстаўнiкоў кампанii зафiксавана практычна ва ўсiх рэгiёнах нашай рэспублiкi — у Мiнску, Гомельскай, Гродзенскай i Магiлёўскай абласцях. Ад расiйскiх калег беларускiя праваахоўнiкi атрымалi дадатковыя звесткi аб прайдзiсветах, што i дазволiла ўзбудзiць крымiнальныя справы ў Гродзенскай i Гомельскай абласцях. Гэта арганiзацыя мае 40 рэгiянальных прадстаўнiцтваў у гарадах Расii i ў 12 краiнах блiзкага i далёкага замежжа, у тым лiку i на тэрыторыi Украiны.

Актыўна выкарыстоўваецца вопыт расiйскiх праваахоўнiкаў беларускiмi органамi ўнутраных спраў i па выяўленню махлярстваў у сферы крадзяжу з бюджэту падатку на дабаўленую вартасць. Так, сёлета прыпынена дзейнасць злачыннай групы, удзельнiкi якой, каб незаконна вярнуць з бюджэту ПДВ, арганiзавалi «ценявую» схему экспарту лесаматэрыялаў. Прадукцыя з лесу, якая фактычна набывалася на пiларамах за наяўны разлiк, легалiзоўвалася шляхам афармлення паставак ад iмя лжэпрадпрымальнiцкiх структур. Такiм чынам, адным з прадпрыемстваў было заяўлена вяртанне ПДВ на суму, эквiвалентную паўтара мiльёнам долараў ЗША, i выплачана яму больш за 450 тысяч долараў. У адносiнах да ўдзельнiкаў злачыннай схемы ўзбуджаны i расследуюцца крымiнальныя справы. Таксама супрацоўнiкамi мiлiцыi спынена дзейнасць злачыннай арганiзацыi, якая арудавала на беларуска-расiйскай прасторы i займалася незаконным перамяшчэннем буйных партый бытавой i аргтэхнiкi з краiн Заходняй Еўропы i ЗША ў Расiю i Беларусь. 13 расiян i беларусаў, што займалiся гэтым «бiзнэсам», як устаноўлена, маюць дачыненне да 1,5 тысячы кантрабандных грузаперавозак. Агульны ўрон дзяржаве ад iх дзейнасцi склаў больш за 1 мiльярд долараў. Дарэчы, да крымiнальнай адказнасцi прыцягваюцца таксама супрацоўнiкi мытных i праваахоўных органаў, якiя аказвалi садзейнiчанне i «крышавалi» гэтых злачынцаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску мiнiстры ўнутраных спраў Беларусi, Расii i Украiны абмеркавалi пытаннi па ўдасканаленню механiзмаў процiдзеяння трансгранiчнай эканамiчнай зл
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика