21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Карупцыянеры толькi на паперы

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Работа над памылкамi

За 9 месяцаў гэтага года следчымi пракуратуры спынена вытворчасць па 124 крымiнальных справах карупцыйнага характару

Карупцыя ў Беларусi адступае, але не здаецца ў палон да супрацоўнiкаў праваахоўных органаў. За 10 месяцаў гэтага года ў нашай краiне зарэгiстравана 2980 злачынстваў такога кшталту, што на 20 працэнтаў менш, чым летась.

Аднак гэтыя колькасныя паказчыкi не выклiкалi «галавакружэння ад поспехаў» у кiраўнiцтва рэспублiканскай Пракуратуры. Генеральны пракурор Пётр Мiклашэвiч падчас адкрыцця навукова-практычнай канферэнцыi, прысвечанай праблемам барацьбы з карупцыяй, неадназначна ахарактарызваў сёлетнюю «станоўчую статыстыку». Паводле яго слоў, з аднаго боку змяншэнне колькасцi карупцыйных злачынстваў з’яўляецца вынiкам ажыццяўляемых на дзяржаўным узроўнi мераў па выкараненню хабарнiцтва i казнакрадства. Разам з тым Пётр Мiклашэвiч прызнаў, што назiраецца знiжэнне актыўнасцi адмысловых аператыўных службаў па выяўленню падобных злачынстваў. Праўда, некаторыя барацьбiты з карупцыяй дэманструюць празмерную актыўнасць i замест таго, каб выводзiць на чыстую ваду сапраўдных хабарнiкаў i раскрадальнiкаў дзяржаўнай маёмасцi, мякка кажучы, крыўдзяць нi ў чым не вiнаватых людзей. I такiх карупцыянераў на паперы даволi шмат. За 9 месяцаў гэтага года следчымi пракуратуры спынена вытворчасць па 124 карупцыйных справах, што складае 17 працэнтаў ад агульнай колькасцi злачынстваў такога кшталту. Прычым 105 крымiнальных спраў былi спынены ў сувязi з адсутнасцю складу злачынства. Адметна, што большасць спыненых крымiнальных спраў — на сумленнi не толькi асобных супрацоўнiкаў праваахоўных органаў, якiя, карыстаючыся правам правядзення аператыўнага эксперыменту, фактычна арганiзуюць правакацыю хабару. Свой негатыўны ўзнос у «папяровую практыку» барацьбы з карупцыяй робяць i асобныя рэвiзоры. Iх памылковыя высновы адносна фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi кiраўнiкоў прадпрыемстваў, арганiзацый цi ўстаноў нярэдка станавiлiся падставай для ўзбуджэння крымiнальных спраў. Дзеля таго, каб пазбегнуць падобных памылак надалей i не прыцягваць да крымiнальнай адказнасцi невiнаватых службовых асоб, ва ўпраўленнi па барацьбе з карупцыяй у дзяржорганах Пракуратуры краiны створаны спецыяльны аддзел фiнансава-эканамiчнага кантролю. Гэты аддзел укамплектаваны колiшнiмi спецыялiстамi Камiтэта дзяржаўнага кантролю i Мiнфiна. Менавiта на iх ускладзена задача рабiць кампетэнтныя высновы аб наяўнасцi цi адсутнасцi ўрону з боку службовых асоб. Толькi пасля заключэння памянёных спецыялiстаў следчы будзе прымаць рашэнне ўзбуджаць цi не крымiнальную справу па матэрыялах рэвiзiй i iншых праверак.

Пётр Мiклашэвiч паведамiў таксама, што ўстаноўлены выпадкi, калi некаторыя супрацоўнiкi праваахоўных органаў дзейнiчалi ў iнтарэсах канкурыруючых фiрмаў альбо кампанiй i, вядома ж, не без карысцi для сябе, займалiся зборам кампрамату на прадпрымальнiкаў, умешвалiся ў iх гаспадарчую дзейнасць, а падчас фактычна паралiзоўвалi работу суб’ектаў гаспадарання. Дзеля таго, каб падобная практыка больш не паўтаралася ,будзе ўзмоцнены пракурорскi нагляд за карупцыйнымi справамi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 9 месяцаў гэтага года следчымi пракуратуры спынена вытворчасць па 124 крымiнальных справах карупцыйнага характару
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика