21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зямныя i нябесныя маршруты Iскуi Абалян

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Муз-nеws

На мiнулым тыднi спявачка выступiла з сольнымi канцэртамi ў Чавусах, Круглым i аграгарадку Арэхаўка, i паўсюль прыхiльнiкi парадавалi яе поўнымi заламi. У сваю чаргу, Iскуi не расчаравала магiлёўскую публiку, выканаўшы не толькi добра знаёмыя i любiмыя хiты «Дзяўчынка сыходзiць з дому», «Другое жыццё», «Вечная вясна», «Сэрца б’ецца», але i новыя кампазiцыi — «Бег па зачараванаму колу» i «Вышэй неба».

Апошняя песня, дарэчы, мала таго, што зусiм новая, ды як яшчэ i эксперыментальная — яна зроблена ў нязвыклым для Iскуi Абалян стылi поп-рок. «А што, мне заўжды падабалася жывая гiтарная музыка — менавiта такая, што гучыць у гэтай песнi. Дый увогуле для мяне на сёння цiкава паспрабаваць сябе ў розных стылях — галоўнае, каб песня была сугучная майму ўнутранаму свету», — адзначае спявачка. Ну яшчэ б ёй не хвалiць новую кампазiцыю — яе ж напiсала сама Iскуi... Да слова, гэтая песня трапiла на альбом «Другое жыццё», выхад якога (ды няўжо нарэшце?) запланаваны на блiжэйшы час.

«БЕНIФЭСТ АНЕМПАДЫСТАВА»: ТРЫ Ў АДНЫМ

Новы сцэнiчны жанр вынайшаў Iнтэрнэт-партал «Тузiн Гiтоў». Уласнае трохгоддзе творчая каманда збiраецца адзначыць выпускам чарговага дыска «Прэм’ер Тузiн 2006» i вялiкiм канцэртам, прысвечаным рок-паэту i мастаку Мiхалу Анемпадыставу. Дык вось, гэты канцэрт названы «Бенiфэст Анемпадыстава» — так бы мовiць, бенефiс, манiфест i фестываль «у адным флаконе».

Весцi мерапрыемства будзе сам герой, якога партал прызнаў «Чалавекам года» (у прыватнасцi, за аўтарства двух беларускамоўных хiтоў — «Аўтабiяграфiя» i «Святло ў цемры»). У канцэрце, якi адбудзецца 12 снежня ў сталiчным клубе «Юла», возьмуць удзел праект «Народны альбом», «Аррlе Tеа», «IQ48», Змiцер Вайцюшкевiч ды iншыя беларускiя музыканты. Арганiзатары абяцаюць шэраг сюрпрызаў i неспадзяванак — натуральна, прыемных.

«АЛЯКСАНДРА I КАНСТАНЦIН» СПЯВАЛI З КВЕТКАМI I ПТУШКАМI

Барысаўскi дуэт скончыў працу над новым вiдэаклiпам на песню «Thе Mоnеу & Thе Mоuntаins» (можна перакласцi як «Грошы i горы»). Разам з рэжысёрам Сяргеем Маеўскiм «Аляксандра i Канстанцiн» бiлiся над канцэптуальным вiдэа амаль месяц.

Здымкi праходзiлi ў самых розных месцах: у студыi маладых фотамастакоў, на сцэне Палаца культуры БелАЗа, дзе калiсьцi дуэт пачаў свой творчы шлях, а таксама ...у адным са сталiчных салонаў кветак. Паводле сцэнарыя, Саша Кiрсанава знаходзiцца ў своеасаблiвым «трапiчным выраi» — памiж вялiкай колькасцю кветак i экзатычных раслiн. Нечакана падчас здымак вакалiстку «падтрымалi» спеўныя птушкi, якiя сядзелi ў клетцы непадалёк, — яны нават заглушалi фанаграму. «Нам вельмi прыемна, што песня кранула сэрцайкi гэтых маленькiх прадстаўнiкоў жывой прыроды, — расказваюць музыканты. — Верагодна, птушкам спадабалiся гукi акарыны». Гэты «фiрменны» iнструмент як нельга лепей злiўся з птушынымi спевамi. А што атрымалася — убачым на айчынных тэлеканалах прыкладна ў другой палове снежня.

«ЭКЗАТЫЧНАЯ ДЗЯЎЧЫНА» ВОЛЬГА БАРАБАНШЧЫКАВА

Выпусцiўшы i прэзентаваўшы ў коле сяброў дэбютны альбом, спявачка-тэнiсiстка адчула, што стамiлася i наладзiла сабе заслужаны водпуск. Прычым адпачываць вырашыла не банальна ў Егiпце або Турцыi, а ў Iндыi.

«Чаму Iндыя? Бо гэта краiна пакарыла i заваражыла мяне сваёй вытанчанасцю, высакароднай прыгажосцю i дзiўнымi людзьмi, сярод якiх адчуваеш сябе як дома. Я ездзiла туды адпачываць гэтай вясной, i вельмi хацелася вярнуцца зноў», — тлумачыць Вольга. Што яна i зрабiла — адсыпалася, загарала, «вiтамiнiлася» i набiралася сiл. I нечакана... пачула свае песнi на iндыйскiм узбярэжжы. Аказваецца, дэма-пласцiнка, якую спявачка пакiнула сябрам у атэлi, пасля яе ад’езду пайшла гуляць па знаёмых. А адтуль — па рэстаранах i дыскатэках. У вынiку Вольга атрымала запрашэнне на гастролi ў самы разгар сезона — снежань—студзень. Пакуль спявачка думае, цi згаджацца, i адначасова працуе над новымi песнямi — дзве ўжо запiсаныя i хутка будуць запушчаны на радыё.

Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мiнулым тыднi спявачка выступiла з сольнымi канцэртамi ў Чавусах, Круглым i аграгарадку Арэхаўка, i паўсюль прыхiльнiкi парадавалi яе поўнымi залам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика