Дырэктара «падвялi» падаткi
Iгар ГРЫШЫН
Амаль 246 мiльёнаў рублёў, як мяркуецца, не даплацiў у дзяржаўную казну кiраўнiк брэсцкага таварыства з абмежаванай адказнасцю, якi «хiмiчыў» з выплатай падаткаў.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-цэнтры дзяржаўнага кантролю Беларусi, таварыства ажыццяўляла аптовы гандаль аўдыёапаратурай. А такi буйны ўрон дзяржаве «набег» у вынiку пэўных хiтрыкаў, з якiмi падыходзiлi тут да справы: з лiпеня мiнулага па красавiк гэтага года таварыства наўмысна занiзiла падатковую базу i такiм чынам ухiлiлася ад выплаты 245,8 мiльёна падаткаў. Упраўленнем Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю Беларусi па Брэсцкай вобласцi ў адносiнах да дырэктара ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль 246 мiльёнаў рублёў, як мяркуецца, не даплацiў у дзяржаўную казну кiраўнiк брэсцкага таварыства з абмежаванай адказнасцю, якi «хiмiчыў» з выплат
|
|