«Хлеб з салам» — каб душа скакала!
Iна АРЭХАВА
У наступным годзе на палiцах фiрменных магазiнаў «Гомельхлебпрама» з’явiцца новы гатунак хлеба — з салам. Аб’яднанне ўжо распрацавала ўнiкальную рэцэптуру.
Усе «складовыя» новага хлебабулачнага вырабу маюць неабходныя сертыфiкаты адпаведнасцi i пасведчаннi якасцi. Сама рэцэптура цалкам адпавядае галiновым стандартам. Дакладны склад iнгрэдыентаў захоўваецца ў тайне, але вядома, што невялiкiя кавалачкi сала будуць захоўвацца ў хлебе ў выглядзе шпiка. Дзякуючы сучасным тэхналогiям, ён не будзе пераўтварацца ў тлушч. Вага ўнiкальнага хлеба будзе крыху менш за стандартную — 0,4—0,5 кг, а кошт, як абяцаюць на «Гомельхлебпраме», — сувымяральны з большасцю гатункаў хлебабулачных вырабаў, якiя выпускае аб’яднанне. Нездарма iдэя стварыць незвычайны гатунак хлеба — з салам — атрымала рэалiзацыю на Гомельшчыне, памежнай з Украiнай, дзе сала — нацыянальны прадукт. Прадпрыемства плануе далейшае пашырэнне асартыменту, хутка можна будзе пакаштаваць «Хлеб з мясам».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наступным годзе на палiцах фiрменных магазiнаў «Гомельхлебпрама» з’явiцца новы гатунак хлеба — з салам. Аб’яднанне ўжо распрацавала ўнiкальную рэцэп
|
|