Глеб у гульнiСпорт-тайм Завяршылiся апошнiя матчы групавога этапу Лiгi чэмпiёнаў. Такiм чынам, удзельнiкамi 1/8 фiналу сталi: група «Е» — «Лiён» (14 ачкоў), «Рэал» (11); група «F» — «Манчэстар Юнайтэд» (12), «Сэлцiк» (9); група «G» — «Арсенал» (11), «Порту» (11); група «Н» — «Мiлан» (10), «Лiль» (9).У Кубак УЕФА адправiлiся «Сцяўа», «Бенфiка», ЦСКА i АЕК. Нагадаем, што ў другi па значнасцi еўрапейскi клубны турнiр раней прайшлi «Вердэр», «Спартак», «Бардо» i «Шахцёр», а ў Лiзе чэмпiёнаў працягваюць гуляць «Чэлсi», «Барселона», «Баварыя», «Iнтэр», «Лiверпуль», ПСВ, «Валенсiя» i «Рома». Вынiкi матчаў серады: група «Е»: «Дынама» — «Рэал» — 2:2, «Лiён» — «Сцяўа» — 1:1; група «F»: «Манчэстар Юнайтэд» — «Бенфiка» — 3:1, «Капенгаген» — «Сэлцiк» — 3:1; група «G»: «Порту» — «Арсенал» — 0:0, «Гамбург» — ЦСКА — 3:2; група «Н»: «Андэрлехт» — АЕК — 2:2, «Мiлан» — «Лiль» — 0:2. Заўважым, што Аляксандр Глеб i Валянцiн Бялькевiч правялi на полi ўвесь матч адпаведна за лонданскi «Арсенал» i кiеўскае «Дынама». Жараб’ёўка першай стадыi плэй-оф (20 лютага i 7 сакавiка 2007 года) адбудзецца 15 снежня ў швейцарскiм Ньёне. Цiкава, што спаборнiчаць памiж сабой не могуць прадстаўнiкi адной краiны, клубы, якiя змагалiся ў адным квартэце, а таксама пераможцы груп i ўладальнiкi другiх месцаў. Лепшая брыгада на полi Упершыню судзейскi камiтэт Беларускай федэрацыi футбола вызначыў не толькi лепшага арбiтра мiнулага сезона, але i саставiў поўную брыгаду лаўрэатаў. Гэта рэферы ФIФА Сяргей Шмолiк (Брэст) i яго асiстэнты Станiслаў Савiцкi (Мiнск) i Вячаслаў Быкаў (Магiлёў). Застаецца толькi зацвердзiць рэферы на вынiковым пасяджэннi выканкама БФФ. Мацнейшы на татамi Сяргей Шундзiкаў сёлета прызнаны лепшым дзюдаiстам Беларусi. Так вырашыла федэрацыя гэтага вiду спорту, улiчваючы дасягненнi гамяльчанiна: ён здабыў адзiнае для нашай рэспублiкi «золата» на чэмпiянаце Еўропы i заваяваў «бронзу» ў камандным першынстве кантынента. Завяршыў жа Шундзiкаў гэты сезон перамогай на чэмпiянаце Беларусi. Кубак уручыць Траццяк У Мiнску стартаваў мiжнародны хакейны турнiр «Кубак МакДональдс-2006», у якiм спаборнiчаюць юнакi 1995 года нараджэння. З выхаванцамi мiнскага «Юнацтва» за галоўны трафей змагаюцца санкт-пецярбургскi СКА, кiеўскi «Сокал» i рыжскi клуб САГА. Цiкава, што прызы будзе ўручаць вядомы ў мiнулым варатар Уладзiслаў Траццяк.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завяршылiся апошнiя матчы групавога этапу Лiгi чэмпiёнаў. Такiм чынам, удзельнiкамi 1/8 фiналу сталi: група «Е» — «Лiён» (14 ачкоў), «Рэал» (11); груп
|
|