Хроніка апошніх падзей
У ВЫНIКУ АВIЯЎДАРУ ЗША ЗАГIНУЛI ДЗЕЦI
У вынiку налёту ВПС ЗША на iракскi населены пункт на поўначы ад Багдада загiнулi 32 мiрныя жыхары. Ударам з паветра падверглiся два жылыя дамы ў пасёлку Эль-Iсхакi. Як паведамiў яго стараста ў эфiры тэлеканала Al-Jazeera, сярод ахвяр многа дзяцей. Тым часам камандаванне сiламi ЗША ў Iраку паведамляе сваю версiю: у ходзе ўзброенага сутыкнення на паўночным захадзе ад сталiцы былi знiшчаны 20 «тэрарыстаў з «Аль-Каiды», сярод якiх — дзве жанчыны. ПРАВЯЧАЯ КААЛIЦЫЯ ПОЛЬШЧЫ НА МЯЖЫ РАЗВАЛУ На працягу апошнiх двух тыдняў унутрыпалiтычныя разборкi ў рэспублiцы значна пахiснулi пазiцыi правячай каалiцыi «Закон i Справядлiвасць» — «Самаабарона» — «Лiга польскiх сем’яў». Адной з нагод з’явiлася iнфармацыя ў некаторых СМI аб неафашысцкiм мерапрыемстве ў Шлёнскiм ваяводстве, у якiм бралi ўдзел прадстаўнiкi маладзёжнай фракцыi «Лiгi», у тым лiку асiстэнтка еўрадэпутата ад партыi М. Гертыха. Далей па вынiках расследавання карэспандэнтаў «Газеты Выборчай» i TVN былi прадстаўлены фотаздымкi з неафашысцкiх мерапрыемстваў 2001 i 2002 гадоў, якiя сведчаць аб удзеле ў iх сакратара парламенцкага клуба «Лiгi», дэпутата Сейма Вежэйскага. Нават прэм’ер Польшчы Я. Качыньскi назваў з’яўленне такой iнфармацыi «скандалам» i паабяцаў разабрацца. Натуральна, не засталiся ўбаку i левыя. Вiцэ-маршал Сейма ад «Саюза левых дэмакратаў» Алейнiчак рэзка адгукнуўся аб Вежэйскiм, адзначыўшы пры гэтым, што менавiта гэты дэпутат Сейма «на дзвярах свайго бюро павесiў таблiчку «Яўрэям i журналiстам «Газеты Выборчай» уваход забаронены». УПЛЫВОВАГА ЕЎРАКАМIСАРА СФАТАГРАФАВАЛI ГОЛЫМ НА ПЛЯЖЫ Ў ЛIТВЕ У Еўропе не сцiхае скандал вакол высокапастаўленага камiсара Еўрасаюза па пашырэнню немца Гюнтэра Ферхойгена, якога сфатаграфавалi голым на пляжы з калегай. Жанаты камiсар быў «зафiксаваны» на нудысцкiм пляжы ў Лiтве ў адной бейсболцы разам са сваёй памочнiцай Петрай Эрлер, якая нядаўна атрымала павышэнне, пiша The Times. Нягледзячы на тое, што прэзiдэнт Еўракамiсii Барозу падтрымаў свайго намеснiка, скандал вакол 62-гадовага Ферхойгена нарастае. I гэта за тры тыднi да таго, як Германiя павiнна прыняць эстафету прэзiдэнцтва ў ЕС! Публiкацыi ў прэсе быццам цень праследуюць планы на гэта прэзiдэнцтва канцлера Ангелы Меркель. Газета Bild апiсала дэталi жнiвеньскага адпачынку Ферхойгена з 48-гадовай Эрлер. Газета не надрукавала фотаздымкаў, але часопiс Focus збiраецца гэта зрабiць у панядзелак. Новыя фотаздымкi выклiчуць новыя пытаннi, але па-ранейшаму не дакажуць, што Ферхойгена i Эрлер звязваюць нейкiя асаблiвыя адносiны. Аднак фотакарткi могуць разглядацца як сведчанне парушэння прынятага Еўракамiсiяй кодэкса нормаў паводзiнаў. Як адзначаецца, Гюнтэр Ферхойген — адна з самых уплывовых фiгур у Бруселi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вынiку налёту ВПС ЗША на iракскi населены пункт на поўначы ад Багдада загiнулi 32 мiрныя жыхары |
|