Калi даходы меншыя...
Вiктар САВIЦКI
Кватэрнае пытанне Амаль 7 гадоў мы з жонкай (абое пенсiянеры) стаiм на кватэрным улiку па месцы жыхарства. Жывём у трохпакаёўцы сына, у якога свая сям’я (4 чалавекi). Звярталiся ў выканкам з просьбай выдзелiць нам сацыяльнае жыллё. Атрымалi адмову, не зразумеўшы пры гэтым галоўнага: «не» — на сённяшнi дзень, альбо мы не можам у прынцыпе разлiчваць на атрыманне бясплатнага жылля?Л. У., г. Гродна У пiсьме, на жаль, не названы матывы адмовы. Магчыма, не падышла чарга... Не выключаецца i варыянт, што ў дадзенай сям’i для гэтага проста няма падстаў. Справа ў тым, што ў адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 лiстапада 2005 года № 565) права на атрыманне ва ўстаноўленым парадку такога жылля маюць як асобныя катэгорыi грамадзян незалежна ад даходу ў iх сем’ях i маёмаснага становiшча (напрыклад, ветэраны i iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны, дзецi-сiроты i некаторыя iншыя), так i катэгорыi грамадзян, у якiх сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’i не перавышае зацверджанага бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва, вылiчанага за 12 месяцаў, якiя папярэднiчалi месяцу пастаноўкi на ўлiк (i на дзень прадастаўлення жылога памяшкання сацыяльнага карыстання) i якiя маюць заяўленую маёмасць, агульны кошт якой не перавышае памеру кошту кватэры тыпавых спажывецкiх якасцяў зыходзячы з максiмальнай нормы прадастаўлення агульнай плошчы жылога памяшкання сацыяльнага карыстання на аднаго члена сям’i (15 кв. метраў). Да апошнiх аднесены i пенсiянеры, асобы, якiя дасягнулi пенсiйнага ўзросту (жанчыны — 55 гадоў, мужчыны — 60 гадоў), Такiм чынам, калi ў гэтай сям’i пенсiянераў указаны даход перавышае адпаведную велiчыню бюджэту пражытачнага мiнiмуму (пастановай Савета Мiнiстраў ад 27 лiпеня 2006 года № 944 БПМ устаноўлены ў памеры 169 600 рублёў), то яна не можа прэтэндаваць на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль 7 гадоў мы з жонкай (абое пенсiянеры) стаiм на кватэрным улiку па месцы жыхарства. Жывём у трохпакаёўцы сына, у якога свая сям’я (4 чалавекi). З |
|