21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За выхад з грамадзянства малдаване бяруць каля 250 долараў

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Робiцца ўсё магчымае, каб зрабiць гэту працэдуру для ўнукаў заяўнiцы бясплатнай

У мяне вельмi вялiкая просьба да вашай газеты. Я жыву адна, выхоўваю двух унукаў, якiя пражывалi ў Рэспублiцы Малдова. Яны былi вывезены iх мацi, а маёй дачкой, у Расiю, у Маскву, паколькi работы ў Малдове не было. А там iх мацi знiкла ў невядомым накiрунку, бацька кiнуў дзяцей яшчэ да выезду ў Маскву. Iм дапамаглi добрыя людзi, масквiчы, а затым патэлефанавалi мне ў Беларусь. Я дала згоду, i мiлiцыя прывезла дзяцей да мяне. I вось унукi жывуць са мной 10 гадоў, з 1996 года я ўзяла апякунства над iмi. Атрымаць жа грамадзянства не могуць. Дакументы ўсе сабраныя, знаходзяцца ў пашпартным стале г. Калiнкавiчы. Дзецi здаровыя, штогод праходзяць медагляд. Прашу дапамагчы, бо дзецi-сiроты не змогуць нiкуды паступiць без грамадзянства.

Марыя Васiльеўна ЗАБIКА, в. Трамец Калiнкавiцкага раёна

Перад тым, як накiраваць лiст жанчыны ў аддзел па грамадзянству i мiграцыi Калiнкавiцкага РАУС, мы патэлефанавалi выконваючай абавязкi начальнiка аддзела Таццяне Крэс. Пасля атрымання афiцыйнага рэагавання зноў звязалiся з Таццянай Васiльеўнай, пра што мы пагаворым крыху нiжэй. Спачатку працытуем адказ.

«Улiчваючы, што непаўналетнiя Бучко Ганна Валер’еўна i Бучко Iван Валер’евiч прыбылi з Рэспублiкi Малдова без дакументаў, якiя пацвярджаюць iх выбыццё на пастаяннае месца жыхарства ў Рэспублiку Беларусь, упраўленне па грамадзянству i мiграцыi УУС Гомельскага аблвыканкама 13.11.2006 года накiравала запыт у Дэпартамент iнфармацыйных тэхналогiй у Рэспублiцы Малдова для пацвярджэння факту iх выпiскi з Рэспублiкi Малдова, а таксама (не) прыналежнасцi Бучко Ганны Валер’еўны, Бучко Iвана Валер’евiча да грамадзянства Рэспублiкi Малдова. Пры атрыманнi поўнай iнфармацыi будзе разгледжана пытанне аб атрыманнi вышэйназванымi грамадзянамi дазволу для пакiдання на пастаяннае месца жыхарства ў Рэспублiцы Беларусь».

У прынцыпе ў гэтай паперы даецца адказ па сутнасцi пастаўленага Марыяй Васiльеўнай пытання адносна прадастаўлення яе ўнукам беларускага грамадзянства — робiцца ўсё магчымае. Аднак мы палiчылi неабходным зараз падтрымаць жанчыну хоць бы маральна — жывым словам, а не радкамi сухога рэагавання (хоць па сутнасцi, паўторымся, у iм дадзены адказ).

— Мы вельмi добра ведаем гэту гiсторыю, яе нельга чытаць без слёз, — сказала ў гутарцы з журналiстам «Звязды» выконваючая абавязкi начальнiка аддзела па грамадзянству i мiграцыi Калiнкавiцкага РАУС Таццяна Крэс. — Але справа ў тым, што ў Малдове толькi за выхад з грамадзянства трэба афiцыйна заплацiць каля 250 долараў (у нас, напрыклад, гэта працэдура каштуе 155 тысяч рублёў плюс 15,5 тысячы рублёў за афармленне пашпарта для выезду за межы Рэспублiкi Беларусь). Прычым грамадзянiн, якi пажадаў выйсцi з грамадзянства Малдовы, павiнен асабiста паехаць туды па дакументы. Зразумела, нi грошай на гэта, нi на дарогу ў Марыi Васiльеўны няма. Таму зараз робiцца ўсё магчымае, каб выканаць патрэбную працэдуру для ўнукаў жанчыны бясплатна. Сiтуацыю ўскладняе тое, што Малдова часам можа нават не рэагаваць на нашы афiцыйныя запыты, у лепшым выпадку даючы стандартны адказ: працэдура платная, адказваць не будзем (прычым гэта датычыцца не толькi згаданай сiтуацыi з выхадам з грамадзянства Рэспублiкi Малдова).

Як паведамiла далей Таццяна Васiльеўна, у школе пайшлi насустрач дзецям — згодна з адпаведнай просьбай iм па заканчэннi навучальнай установы будуць выдадзены школьныя атэстаты.

Безнумарны медаль можна было знайсцi толькi па спiсах узнагароджаных...

У 1947 годзе мне быў уручаны медаль «За Перамогу над Германiяй у Вялiкай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.». Але ў 1964 годзе быў пажар i мой дом згарэў, а разам з iм i ўсе дакументы. Куды я толькi нi звяртаўся па гэтаму пытанню, паўсюдна адзiн адказ — такiх даных не маем. Але ж недзе павiнен быць архiў Ветрынскага ваенкамата, дзе медаль уручаўся, павiнен у iм быць запiс аб узнагароджаннi?

Сяргей Пятровiч ФIЯЛКА, в. Аўдзеева Полацкага раёна.

Трэба заўважыць, што Сяргей Пятровiч разам з запытам даслаў у рэдакцыю лiтаральна стос копiй адказаў з афiцыйных крынiц, куды з аналагiчным пытаннем за апошнi час звярталася яго дачка: з дзяржаўнай установы «Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь», упраўлення рэгiстрацыi i архiўных фондаў Федэральнай службы бяспекi Расiйскай Федэрацыi (куды заява ад дачкi была даслана з Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi), а таксама з Цэнтральнага архiва Мiнiстэрства абароны Расiйскай Федэрацыi ў Падольску... Сапраўды, па сутнасцi пытання — факта ўзнагароджання медалём — у iх не ўтрымлiваецца нiякiх дакладных звестак. Цi ёсць шанц пацвердзiць гэта зараз? Мяркуйце самi па нашаму адказу, якi нам дапамаглi падрыхтаваць спецыялiсты ўзнагароднага аддзела галоўнага ўпраўлення кадраў Мiнiстэрства абароны.

Медаль «За Перамогу над Германiяй у Вялiкай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» быў заснаваны 9 мая 1945 года. Першымi — па меры вырабу медалёў — яго атрымлiвалi нядаўнiя франтавiкi, крыху пазней медаль пачалi ўручаць i ў тыле — работнiкам абаронных прадпрыемстваў i iнш. Але справа ў тым, што згаданы медаль — безнумарны, г.зн. на iм адсутнiчае нумар, па якому ў архiве можна было б даведацца: каму i калi ўзнагарода ўручалася. Застаецца яшчэ адзiн шлях — спiсы цi загады на ўзнагароджанне. Аднак копii адказаў, дасланых нам разам з лiстом, сведчаць, што такiх звестак у шэрагу афiцыйных крынiц не маецца...

Дарэчы будзе сказаць, што нават калi б атрымалася знайсцi патрэбныя спiсы цi загады, сам медаль (цi дублiкат) наўрад цi быў уручаны, паколькi гэта ўзнагарода ўжо неiснуючай краiны. У лепшым выпадку можна было б весцi гаворку толькi аб атрыманнi адпаведнага пасведчання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Робiцца ўсё магчымае, каб зрабiць гэту працэдуру для ўнукаў заяўнiцы бясплатнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика