21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як зберагчы горад?

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШУТАВА

ФОРС-МАЖОР

Пражыванне ў некаторых дамах Оршы становiцца небяспечным

Жыльцы 18-кватэрнага дома № 63 па вулiцы 1 Мая ў Оршы на працягу года перапiсваюцца з чыноўнiкамi ад улады i КУП «Оршакамгас». Яны пiшуць, што немагчыма пражываць у доме, калi абсыпаюцца столь i сцены, абвальваецца кавалкамi тынкоўка. I што тут здзiўляцца, калi дом сваё аджыў. Яго век — 56 гадоў. Мо яшчэ б трымаўся, але пад iм бомбасховiшча, дзе назапашваюцца то вада, то снег, што разбурае фундамент.

Праўда, у афiцыйных адказах жыльцам даводзяць, што iх дом адносiцца да пабудоў, у якiх пражываць яшчэ можна. Тады ў чарговы раз яны намагаюцца даказаць адваротнае: выклiкаюць тэлебачанне, пiшуць у газеты. Паказвалi гэты дом па тэлевiзару, але мала што змянiлася. Жыльцам не абяцаюць перасялення, хоць ужо бачна неспецыялiсту, што дэфармуюцца вокны на першым паверсе i трэба нешта рабiць з фундаментам i дахам.

Крытычны стан дома найбольш праявiўся ў кватэры 82-гадовай Веры Рыбаковай. Вясной правалiлася столь у адным з пакояў. Яна не была ў час абвалу дома, таму i жывая засталася. Але па начах пасля абвалу жанчына назiрала зорнае неба, бо не толькi столь — дах як рэшата. Праўда, столь хутка адрамантавалi, а дах так i застаўся дзiравым. Таму восенню ў час дажджоў сцены ў кватэры пакрывалiся пацёкамi, i пажылая жанчына баялася ўключаць асвятленне, бо кватэра магла стаць смертаноснай ад электрычнага току.

У гады вайны 19-гадовай Веры Мартынаўне давялося хлябнуць гора ў канцэнтрацыйным лагеры на тэрыторыi Германii... Цяпер, у глыбокай старасцi, яе падпiльноўвае небяспека ў сваiм доме.

Пакутуе не толькi Вера Рыбакова. Большасцi кватэра- здымшчыкаў пакажуць журналiстам i чыноўнiкам, як дыбiцца тынкоўка на сценах пакояў i столi, як павялiчваецца колькасць дзiрак у нiжнiх частках сцяны, якiя нельга забiць дошкамi, бо сцяна прагнiла i крышыцца далей. Таму гэтыя дзiркi завешваюць дыванамi цi затыкаюць анучамi.

Жыльцы сцвярджаюць, што фiзiчнае разбурэнне дома па старасцi дрэнна ўплывае на псiхiку. Мужчыны ў такiм доме не могуць зрабiць рамонт сваёй кватэры, жанчыны не хочуць наводзiць чысцiню i парадак. Людзi страчваюць упэўненасць у сваiх сiлах, становяцца абыякавымi.

Што ж прадпрымаюць у сувязi з крытычным станам дома ў КУП «Оршакамгас»?

Намеснiк генеральнага дырэктара па будаўнiцтву Уладзiмiр Чашынскi сказаў, што ў доме № 63 запланаваны рамонт даху i ўмацаванне фундамента. Тэрмiн рамонту даху не ўдакладнiў. А на ўмацаванне фундамента яшчэ толькi рыхтуюць дакументацыю.

Калi б такi дом быў адзiным у Оршы, сказаў Уладзiмiр Чашынскi, то можна было б хуткiмi тэмпамi адрамантаваць яго альбо зусiм знесцi. Але ёсць дамы ў значна горшым стане, чым гэты, i трэба тэрмiнова прымаць меры па многiх з iх. На той жа вулiцы вызначаны тры дамы, у якiх пражываць далей нельга. I толькi адзiн дом знеслi нядаўна. У Оршы капiтальнага рамонту патрабуюць як мiнiмум 30 працэнтаў агульнай колькасцi шматпавярховых дамоў. Усяго ж на балансе — 941 дом.

Намеснiк старшынi Аршанскага гарвыканкама Iван Хурбатаў (курыруе камунальную службу i будаўнiцтва) выказаў свой погляд на гэту тэму.

У Оршы налiчваецца каля 150 дамоў, непрыгодных для пражывання. Кожны год прыбаўляецца па пяць-шэсць. Сёлета на капiтальны рамонт выдзелена 6 мiльярдаў 200 мiльёнаў рублёў. Гэтых грошай хапае на капiтальны рамонт аднаго дома ў год. У асноўным жа вымушаны рамантаваць дахi i фасады. Але, каб зрабiць гэты мiнiмальны рамонт (усiх фасадаў i дахаў па неабходнасцi), трэба 19 мiльярдаў 300 мiльёнаў рублёў. Калi ж запланаваць капiтальны рамонт дамоў, якiм тэрмiнова гэта патрэбна, то спатрэбiцца не менш за 100 мiльярдаў. Дзе ўзяць такiя грошы?

На думку Iвана Iгнатавiча, не рамантаваць трэба дамы, якiя, па сутнасцi, аджылi свой век, а зносiць. Гэта будзе танней. Але ж калi такiм шляхам пайсцi, дык куды перасялiць жыльцоў? Запаснога жыллёвага фонду ў такой колькасцi ў горадзе няма.

Пра капiтальны рамонт жылых дамоў з года ў год гавораць на сесiях дэпутаты. Сёлета ў чэрвенi зноў была праведзена сесiя на гэту тэму. Старшыня дэпутацкай камiсii (па будаўнiцтву i камунальнай гаспадарцы ) Валерый Пракопаў прааналiзаваў сiтуацыю. У яго дакладзе прагучала iнфармацыя аб тым, што Орша адстае па капiтальнаму рамонту на 25—30 гадоў. I гэты разрыў павялiчваецца. Ужо ўзнiкла неабходнасць па рамонту панэльных дамоў. Звыш сарака патрабуюць тэрмiновай мадэрнiзацыi i ўцяплення.

На сесii зрабiлi выснову: абставiны патрабуюць хуткага нарошчвання аб’ёмаў рамонтна- будаўнiчых работ i выдзялення значных сродкаў на гэтыя мэты.

У канцы лiстапада гарадскi Савет праводзiў «прамую лiнiю» з жыхарамi горада, падчас якой паступiла 220 зваротаў, большая частка якiх датычылася капiтальнага рамонту жылля i зносу дамоў.

Усе факты, якiмi аперыруюць дэпутаты, гавораць аб тым, што марудзiць далей з капiтальным рамонтам i зносам дамоў нельга, бо гадоў праз пяць праблема можа стаць невырашальнай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пражыванне ў некаторых дамах Оршы становiцца небяспечным
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика