21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Горад, дзе ёсць усё. Чаго ж не хапае?

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

РАСКЛАД НА ЗАЎТРА

У Скiдалi спадзяюцца на дзяржаўную праграму развiцця малых гарадоў, аднак i самi не «спяць у шапку»

Калiсьцi Скiдль, якi размешчаны за трыццаць кiламетраў ад Гродна, меў статус райцэнтра, а цяпер гэта — горад раённага падпарадкавання. Ме-

навiта тут сканцэнтраваны асноўны прамысловы патэнцыял Гродзенскага раёна. Старшыня гарадскога Савета дэпутатаў, ён жа мэр Скiдаля, Аляксандр Вiтко гаворыць, што «ў нас ёсць усё». I сапраўды, у гэтым старадаўнiм горадзе, якi рыхтуецца адзначыць сваё 500-годдзе, столькi прадпрыемстваў i арганiзацый (больш за 60), колькi i блiзка няма ў многiх раённых цэнтрах Гродзеншчыны, ды i, мусiць, iншых рэгiёнах нашай рэспублiкi.

Зрэшты, гэта зусiм не значыць, што гарадская «казна» знаходзiцца ў нейкiх прывiлеяваных умовах у параўнаннi

«Людцы мiлыя, i куды ж я трапiў?»

48-гадовы Аляксандр Вiтко — чалавек тутэйшы, скiдальскiя старажылы яго ведаюць, можна сказаць, са школьнай пары, а ён iх. Вывучыўся на iнжынера-гiдратэхнiка, шмат гадоў адпрацаваў у мелiярацыi, зубы з’еў, як кажуць, на гэтай справе, прайшоў шлях ад рабочага да намеснiка дырэктара прадпрыемства i тут... У лiстападзе 1998 года на пазачарговай сесii Скiдальскага гарадскога Савета кандыдатуру дэпутата Вiтко вылучылi на вакантную пасаду старшынi i тайным галасаваннем зацвердзiлi.

— I адразу, як кажуць, з карабля на бал, — прыгадвае Аляксандр Iванавiч. — Тут якраз — пачатак ацяпляльнага сезона, i таго няма, i гэтага, пайшлi скаргi па ацяпленню, водазабеспячэнню. Дарогi непадсыпаныя, тэхнiкi не хапае, снег не ўбiраецца. Да таго ж, страцiў у зарплаце, не было стажу дзяржслужбы. Людцы мiлыя, i куды ж я трапiў? Думаю, дапрацую да сакавiка, а там — новыя выбары...

Але ж думы думаюцца, а справы робяцца. I за восем гадоў старшынства ў горадзе, як сцiпла адзначае Аляксандр Вiтко, «тое-сёе зроблена». Прыкладна паўтара мiльярда рублёў затрачана на добраўпарадкаванне цэнтра горада, практычна ўвесь Скiдаль газiфiкаваны, умацавалi тэхнiкай камунальную службу, пабудавалi новую кацельню на бройлернай птушкафабрыцы, паклапацiлiся не толькi аб рамонце дзiцячых садкоў, якiя знаходзяцца на балансе гарвыканкама, але i аб новай мэблi для iх, сучасных пральных машынах...

Усе жыццёва важныя праблемы горада мясцовая ўлада стараецца вырашаць плячо ў плячо з мясцовымi прадпрыемствамi i арганiзацыямi. За восем гадоў, адзначае Аляксандр Вiтко, на гэтай глебе не было нiводнага канфлiкту. Працоўныя калектывы клапоцяцца аб добраўпарадкаваннi тэрыторый вакол сваiх прадпрыемстваў, за iмi замацаваны дзiцячыя дашкольныя ўстановы i школы, помнiкi. Акрамя таго, прадпрыемствы маюць фiрменныя крамы, а нядаўна не толькi для сваiх работнiкаў, але i для ўсiх тутэйшых жыхароў цукровы камбiнат пабудаваў за ўласныя сродкi рэстаран «У цукравараў».

Не застаецца ў баку ад развiцця гарадской iнфраструктуры i прыватны бiзнэс — як у вытворчасцi, так i ў сферы паслуг. Адна прадпрымальнiца ўзяла магазiн у такiм стане, што на яго было страшна глядзець, а цяпер гэта — сучаснае гандлёвае прадпрыемства i па абсталяванню, i знешне. I наогул там, дзе нешта пабудаваў альбо ўзяў у арэнду прыватнiк, паводле ацэнак Аляксандра Вiтко, адразу бачна iмкненне заваяваць давер клiентаў — асартыментам тавараў i паслуг, зручным рэжымам работы, нарэшце, знешнiм выглядам.

Прадпрымальнiкi наладзiлi ў горадзе вытворчасць мэблi, сталярных вырабаў, шклопакетаў, аказваюцца фотапаслугi. А паколькi блiзка мяжа, то даволi папулярны занятак сярод скiдальцаў — мiжнародныя грузаперавозкi. Некаторыя дзелавыя людзi маюць адразу па некалькi асабiстых грузавiкоў, так званых «фураў». Але ў асноўным перавозяць за мяжу салярку, прыганяюць для продажу машыны. Мусiць, гэта выгадна — iнакш не было б на прадпрыемствах Скiдаля праблем з вадзiцелямi, трактарыстамi, кранаўшчыкамi, экскаватаршчыкамi, электрыкамi з зарплатай i 500, i 600, i 700 тысяч рублёў.

Эх, дарогi...

Усе скiдальскiя прадпрыемствы пералiчваюць падаткi ў раённы бюджэт (iх доля складае каля сямiдзесяцi працэнтаў ад агульнага аб’ёму) i ўжо адтуль выдзяляюцца грошы на патрэбы горада. У асноўным яны прызначаны на ўтрыманне дзiцячых дашкольных устаноў. А пытаннi будаўнiцтва, добраўпарадкавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркi вырашаюцца праз адпаведныя раённыя службы, якiя выступаюць заказчыкамi тых цi iншых мерапрыемстваў. Непасрэдна ў Скiдалi маюць толькi падаткi на зямлю i нерухомасць, але ўсё роўна праз раён. На думку Аляксандра Вiтко, калi б хоць частка падаткаў, якiя плацяць мясцовыя прадпрыемствы, напрамую фармiравала гарадскi бюджэт, то многiя праблемы можна было б вырашыць куды больш хутка i эфектыўна: «Нам на месцах лепш бачна, што i як трэба зрабiць. А потым, калi ласка, патрабуйце ад мяне справаздачу, на што i наколькi мэтазгодна затрачаны сродкi».

На сёння, бадай, самыя важныя праблемы для Скiдаля — гэта жыллё i дарогi. У апошнiя гады жыллёвае будаўнiцтва развiвалася хiба што ў прыватным парадку, i толькi цяпер фармiруецца жыллёва-будаўнiчы кааператыў на сорак кватэр. Што датычыцца дарог, то ў горадзе ажно 102 вулiцы i з iх толькi 49 заасфальтаваныя, прычым больш-менш нармальна — лiчаныя адзiнкi. 38 вулiц гравiйныя, а 11 — нават грунтовыя. Раней, маючы грошы, можна было дамовiцца з дарожнiкамi, скласцi каштарыс i па факту выкананых работ разлiчыцца. Цяпер жа трэба абавязкова мець праект i толькi праектна-каштарысная дакументацыя на вулiцу Гагарына працягласцю паўтара кiламетра, паводле слоў Аляксандра Вiтко, каштуе каля сарака мiльёнаў рублёў.

У Скiдалi спадзяюцца, што ў навядзеннi парадку з вулiцамi, а таксама ў вырашэннi такiх надзённых праблем, як будаўнiцтва станцыi абезжалезвання вады i сiстэм каналiзацыi, дапаможа дзяржаўная праграма развiцця малых гарадоў. Вось толькi якая праграма дапаможа выхаваць у некаторай часткi скiдальцаў элементарную культуру, павагу да горада, дзе жывеш?

— Дзе старыя людзi жывуць — там, як правiла, парадак, — расказвае Аляксандр Вiтко. — А дзе моладзь... Пасля дыскатэкi — горы смецця, хоць побач устаноўлены кантэйнеры. Сёння маем чатыры аўтамашыны для вывазу смецця, якiя па графiку аб’язджаюць жылыя масiвы — дык не, усё роўна вулiцы захламляюцца. Абы ў мяне на падворку было чыста, а што за агароджай — пляваць, — лiчаць некаторыя. Прыходзяць на прыём i патрабуюць: маўляў, вы мне павiнны i тое, i сёе зрабiць. Я разумею, калi гэта адзiнокiя састарэлыя людзi, iнвалiды — iм абавязкова дапаможам. Але iншым варта задумацца: а што яны, iх дзецi, зрабiлi калi не для горада, то хоць бы для вырашэння асабiстых бытавых праблем?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Скiдалi спадзяюцца на дзяржаўную праграму развiцця малых гарадоў, аднак i самi не «спяць у шапку»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика