Святочны падарунак ад майстроў «Каменнай казкi»
Надзея НIКАЛАЕВА
Навагодняя калекцыя самацветаў будзе прадстаўлена на зiмовай выставе-кiрмашы «Каменная казка», якая пройдзе з 13 па 17 снежня ў актавай зале галоўнага корпуса Белдзяржунiверсiтэта.
Арганiзатары выставы — Музей землекарыстання i геаграфiчны факультэт БДУ — падрыхтавалi багатую экспазiцыю i прысвяцiлi яе 85-годдзю ўнiверсiтэта. Для прыкладу, на выставе можна будзе ўбачыць i набыць аўтарскiя работы Беларускага саюза майстроў народнай творчасцi i Грамадскага аб’яднання супрацоўнiцтва дзелавых i творчых жанчын, кампазiцыi з крэменя, ювелiрныя ўпрыгажэннi з бiсеру, каменя, скуры, какосавага арэха, ракавiнак, пуху, драўнiны i мiнералаў. Аб’яднаны iнстытут фiзiкi цвёрдага цела збiраецца прадставiць вырабы з медзi i змяшчальныя медзь мiнералы. Музей землязнаўства БДУ рыхтуе спецыяльна да выставы некалькi тэматычных экспазiцый: «Агаты Запаляр’я», «Мiнералы i горныя пароды Поўначы», «Самацветы Кольскага паўвострава», «Яшмы Урала», «Каменныя кветкi з гiпсу i кальцэiту», «Нефрыты Забайкалля» i «Шматлiкае сямейства кварцу».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навагодняя калекцыя самацветаў будзе прадстаўлена на зiмовай выставе-кiрмашы «Каменная казка», якая пройдзе з 13 па 17 снежня ў актавай зале галоўнаг |
|