Па факту несапраўднага мiнiравання поезда «Масква—Франкфурт-на-Майне» ўзбуджана крымiнальная справа
Аддзелам дазнання папярэдняга расследавання Ленiнскага РАУС Брэста ўзбуджана крымiнальная справа адносна 19-гадовага мiнчанiна, якi паведамiў аб несапраўдным мiнiраваннi поезда.
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Ленiнскiм РАУС Брэста, на мiнулым тыднi мiнчанiн звярнуўся ў Генеральнае консульства Рэспублiкi Польшча ў Брэсце з заявай аб тым, што 7 снежня на тэрыторыi Польшчы будзе ўзарваны адзiн з вагонаў поезда «Масква—Франкфурт-на-Майне». Беларускiя праваахоўныя органы i сапёры дасканала праверылi поезд на брэсцкiм вакзале, але ўзрыўнога ўстройства не выявiлi, пасля чаго састаў рушыў у напрамку Варшавы. Цяпер «зламыснiк» знаходзiцца ў следчым iзалятары. За такое «свавольства» мiнчанiну пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам да пяцi гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аддзелам дазнання папярэдняга расследавання Ленiнскага РАУС Брэста ўзбуджана крымiнальная справа адносна 19-гадовага мiнчанiна, якi паведамiў аб неса |
|