Дзецi засталiся без нагляду...
Сяргей РАСОЛЬКА
Двое дзетак сталi ахвярамi пажару ў вёсцы Усяжа Смалявiцкага раёна.
Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, мацi трох- i двухгадовага хлапчукоў пайшла на працу ў суседнюю вёску i там жа засталася начаваць у сяброўкi. Дзецi засталiся пад наглядам бабулi, бо хлопчыкi хварэлi i ў дзiцячы сад iх не адправiлi. З ранiцы жанчына, пакуль унукi спалi, зачынiла iх у доме i пайшла ў блiжэйшую вёску па гаспадарчых справах. А калi вярнулася, дом палаў, на месцы працавалi выратавальнiкi-пажарныя. Iх, убачыўшы агонь, выклiкалi суседзi. На жаль, выратаваць дзяцей на гэты момант надзеi ўжо не было... Згодна з папярэднiмi данымi, прычынай пажару мог стаць самаробны электранагравальны прыбор. З пачатку года ў Мiнскай вобласцi адбылося 10 пажараў з гiбеллю непаўналетнiх, у трох выпадках сем’i страцiлi адразу па двое дзяцей. Таму, дарослыя, калi вы сабралiся выйсцi з дому нават на пяць хвiлiн, усё роўна лепш не пакiдайце дзяцей адных. Патлумачце iм, да чаго можа прывесцi свавольства з агнём i, галоўнае, раскажыце, як iм трэба дзейнiчаць у выпадку пажару цi надзвычайнай сiтуацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое дзетак сталi ахвярамi пажару ў вёсцы Усяжа Смалявiцкага раёна |
|