Збiў чалавека i даў драпака
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Увага! Вышук! У Мiнску невядомы пакуль вадзiцель аўтамабiля «Форд Транзiт» на пешаходным пераходзе збiў жанчыну i знiк.Як паведамiў «Звяздзе» старшы iнспектар аддзела ДАI Савецкага раёна сталiцы Дзмiтрый МАРОЗАЎ, трагiчнае здарэнне адбылося 11 снежня на праспекце Пушкiна насупраць дома № 64 прыкладна ў 16 гадзiн 30 хвiлiн. Жанчына памерла ад нанесенай траўмы на месцы аварыi. Вадзiцель уцёк. Мiлiцыя мае прыкметы аўтамабiля. Гэта «Форд Транзiт» белага колеру з высокiм дахам. У машыне зламаны бампер i аблiцоўка пярэдняй часткi. Дзяржаўтаiнспекцыя просiць усiх вiдавочцаў ДТЗ, а таксама асоб, якiя бачылi аўто з памянёнымi прыкметамi, неадкладна патэлефанаваць па нумарах: ( 8-017) 222-17-17, 222-08-47 альбо 02. Варта нагадаць, што ўцекачу пагражае крымiнальная адказнасць: да 3 гадоў пазбаўлення волi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску невядомы пакуль вадзiцель аўтамабiля «Форд Транзiт» на пешаходным пераходзе збiў жанчыну i знiк |
|