21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтаадказчык

ЗАПАВЕТНАЯ ДАВЕДКА

У якiх сталiчных палiклiнiках можна атрымаць медыцынскую даведку для навучання ў аўташколе?

Сяргей САТОР, г. Мiнск

Да нядаўняга часу медыцынскiя даведкi будучым i «дзеючым» вадзiцелям выдавалiся толькi ў 24-й палiклiнiцы Мiнска. А паколькi «прэтэдэнтаў» на гэты дакумент у сталiцы апошнiм часам стала вельмi многа, то ў памянёнай палiклiнiцы ўтваралiся даўжэзныя чэргi. Цяпер вадзiцелi i курсанты аўташкол могуць атрымаць запаветную даведку не толькi ў 24-й палiклiнiцы, але i па месцы жыхарства. Такiя даведкi, у прыватнасцi, выдаюць: палiклiнiка № 1 (Цэнтральны раён), палiклiнiка № 2 (Фрунзенскi раён), палiклiнiка № 3 (Кастрычнiцкi раён), палiклiнiка №6 (Ленiнскi раён), палiклiнiка № 14 (Партызанскi раён), палiклiнiка № 21 (Заводскi раён), палiклiнiка № 28 (Першамайскi раён), палiклiнiка № 32 (Маскоўскi раён), палiклiнiка № 34 (Савецкi раён). Студэнты праходзяць адмысловую медкамiсiю ў «сваёй» палiклiнiцы № 33.

Аўтагараскоп

АСЦЯРОЖНЕЙ НА ПЕРАКРЫЖАВАННЯХ!

13 снежня вадзiцелям рэкамендуецца пачынаць толькi важныя справы, паколькi iх давядзецца давесцi да канца. Небяспеку на дарозе ўяўляюць людзi, якiя забываюць аб асабiстай адказнасцi i падаюцца настрою натоўпу. У сярэдзiне дня павышаецца верагоднасць сутыкнення з жывёламi.

14 снежня небяспечныя сiтуацыi могуць узнiкнуць падчас правядзення спартыўных мерапрыемстваў. У другой палове дня магчымы дарожна-транспартныя здарэннi з удзелам буйнагабарытнага транспарту, асаблiва пры выедзе на сустрэчную паласу.

15 снежня вялiкая верагоднасць узнiкнення аварый з-за рызыкоўных паводзiнаў пешаходаў. У другой палове дня асаблiвую асцярожнасць трэба праяўляць на нерэгулюемых перакрыжаваннях дарог.

16 снежня на працягу ўсяго дня трэба праявiць максiмум увагi пешаходам. Для iх iснуе вялiкая верагоднасць трапiць у ДТЗ не толькi ў месцах iнтэнсiўнага руху транспарту, але i на прыпынках. Напрыканцы дня для вадзiцеляў узрасце рызыка наезду на нерухомую перашкоду альбо сутыкнення з папутным транспартным сродкам.

17 снежня — надзвычай спрыяльны дзень для дзелавых паездак i падарожжаў. Асаблiвую асцярожнасць усiм удзельнiкам дарожнага руху трэба праяўляць на вузкiх участках дарог i пры перасячэннi перакрыжаванняў.

Аўталiкбез

«ЧЫРВОНЫ МЛЫН» ФIЯЛЕТАВАГА КОЛЕРУ

Цяжка зразумець логiку некаторых «мастакоў», якiя прыдумваюць назвы колерам аўтамабiляў. Напрыклад, не зразумела, якое дачыненне мае парыжскае вар’етэ «Мулен руж» («Чырвоны млын») да аднайменнага, але зусiм iншага з выгляду, аўтаколеру.

Таму мы працягваем «раскадзiроўку» некаторых назваў колераў аўтамабiляў.

«Зялёны сад» — цёмна-зялёны неметалiк (код 307), «Залатая нiва» — залацiста-лiмонны металiк (код 245), «Iгуана» — зялёны металiк колеру бутэлечнага шкла (код 311), «Iзумруд» — цёмна-зялёны металiк (код 385), «Iрыс» — блякла-фiялетавы неметалiк (код 406), «Iскра» — чырвона-вiшнёвы металiк (код 128), «Кармен» — чырвона-малiнавы неметалiк (код 118), «Карал» — яркi чырвона-бэзавы металiк (код 116), «Карыяндр» — залацiста-карычневы металiк (код 790), «Карыца» — карычневы металiк (код 798), «Корсiка» — шэра-зялёны металiк (код 370), «Крышталь» — жоўты металiк (код 281), «Лагуна» — сiне-блакiтны металiк (код 487), «Ламiнарыя» — зялёны неметалiк (код 560), «Магiя» — цёмна-фiялетавы металiк (код 133), «Майя» — ружова-бэзавы металiк (код 120), «Медэа» — блакiтны неметалiк (код 428), «Мiраж» — сера- брысты металiк з лёгкiм жаўтаватым цi блакiтным адценнем (код 280), «Монтэ-Карла» ярка-сiнi неметалiк (код 403), «Мулен-руж» — ярка-фiялетавы неметалiк (код 458), «Мурэна» — цёмны сiне-зялёны неметалiк (код 377).

Аўтарэйтынг

РУХАВIКУ «AUDI» НЯМА РОЎНЫХ

Амерыканскi часопiс Ward’s Auto вызначыў «дзесятку» самых лепшых аўтамабiльных рухавiкоў. Першае месца ў рэйтынгу заняў рухавiк «Audi DOHC I-4» аб’ёмам 2000 куб.см з турбанадувам. «Срэбра» i «бронза» таксама ў немцаў, у «трохлiтровых» рухавiкоў «BMW DOHC I-6» i «BMW DOHC I-6» з турбанадувам.

Своеасаблiвым рэкардсменам стаў японскi аўтагiгант «Nissan». Хоць ягоны рухавiк серыi «VQ» заняў перадапошняе месца, затое «японец» трапiў у спiс лепшых рухавiкоў трынаццаты раз запар, што яшчэ не ўдавалася нiводнаму аўтавытворцу.

Аўтажарт

«Новы рускi» пытаецца ў сябра, «старога рускага»:

— Ты як адпачываеш?

— Я люблю актыўны адпачынак, таму плаваю на байдарцы па басейне Волгi.

— Ну, ты круты! А ў маiм лiмузiне басейн цеснаваты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У якiх сталiчных палiклiнiках можна атрымаць медыцынскую даведку для навучання ў аўташколе?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика