21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь не дапусцiць абвальнага росту цэн на нафтапрадукты

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЕЛТА

Беларусь не дапусцiць абвальнага росту цэн на нафтапрадукты ў сувязi з увядзеннем Расiяй пошлiн на пастаўку нафты ў нашу краіну. Такую думку выказваюць беларускiя эксперты, каментуючы пастанову расiйскага ўрада аб увядзеннi з 1 студзеня 2007 года вывазной пошлiны на нафту для Беларусi ў памеры $180,7 за тону. Цяпер сырая нафта ў Беларусь пастаўляецца на перапрацоўку бяспошлiнна.

На думку экспертаў, рэзкага скачка цэн на нафтапрадукты для спажыўцоў на ўнутраным рынку можна пазбегнуць шляхам знiжэння ставак акцызаў на гэту прадукцыю. Цяпер у Беларусi доля акцызаў у цане нафтапрадуктаў складае 30—40 працэнтаў. Акрамя таго, унутраныя падаткi на нафтапрадукты ў Беларусi ў 6—10 разоў большыя за экспартныя. Таму ўзровень унутраных рознiчных цэн на нафтапрадукты ў рэспублiцы складае каля 50 працэнтаў ад узроўню цэн Еўрасаюза, ён блiзкi да ўзроўню цэн ЗША i адпавядае ўнутраным рознiчным цэнам у Расii.

Расiйскiя дэпутаты заклапочаны ўвядзеннем Расiяй пошлiн на нафту для Беларусi

Шэраг дэпутатаў Дзярждумы Расii выказалi заклапочанасць у сувязi з увядзеннем расiйскiм бокам экспартных пошлiн на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь. Тэкст адпаведнай пастановы, прынятай 6 снежня ўрадам Расii, агучыў у Маскве на пасяджэннi сесii Парламенцкага сходу Беларусi i Расii дэпутат Дзярждумы Мiкалай Кандраценка.

«Мне здаецца, што ва ўрада Расii прысутнiчае вялiкае жаданне падставiць нагу беларусам», — сказаў ён, ацэньваючы гэты дакумент.

«Мне сорамна i балюча прысутнiчаць на нашых сумесных мерапрыемствах i глядзець беларусам у вочы», — сказаў Мiкалай Кандраценка. Адказваючы на выказваннi расiйскiх парламентарыяў, спiкер Дзярждумы Расii Барыс Грызлоў адзначыў, што пастанова ўрада Расii выйшла напярэдаднi пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Ён выказаў упэўненасць, што гэта тэма будзе ўзнята на маючым адбыцца пасяджэннi ВДС, якое намечана на 15 снежня.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь не дапусцiць абвальнага росту цэн на нафтапрадукты ў сувязi з увядзеннем Расiяй пошлiн на пастаўку нафты ў нашу краіну. Такую думку выказваюц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика