Паліўныя гранулы — прадукт запатрабаваны
БЕЛТА
Максiмальную карысць з другаснай сыравiны атрымлiваюць на ААТ «Барысаўскi ДАК». На камбiнаце арганiзавана практычна безадходная вытворчасць прадукцыi дрэваапрацоўкi — драўнянавалакнiстых плiт, пiламатэрыялаў, клеенага бруса. У ход найперш iдуць традыцыйныя апiлкi, з якiх вырабляюць дастаткова новую для Беларусi прадукцыю — палiўныя гранулы, або пелеты.
Поўнасцю ўтылiзуюцца таксама адходы драўнiны — кара, адсеў, галiнкi, кавалкi драўнiны, якiя не падлягаюць перапрацоўцы. Яны спальваюцца ў двух магутных катлах, што дазваляе ДАКу адмовiцца ад прыроднага газу ў якасцi энерганосьбiту i забяспечваць цеплавой энергiяй не толькi вытворчыя памяшканнi прадпрыемства, але i ўвесь тэхналагiчны працэс. Штомесячна ДАК выпускае каля 500 т палiўных драўняных гранул. Яны ўяўляюць сабой прадукт прасавання сухiх апiлак i з’яўляюцца экалагiчным i дастаткова эканамiчным вiдам палiва. Па цеплатворнасцi пелеты не саступаюць вугалю, а прадукты iх згарання практычна адсутнiчаюць. Аднак гэта вытворчасць на прадпрыемстве арыентавана пераважна на экспарт — у Латвiю, Iталiю, Данiю, Германiю. Пастаўкi ж на ўнутраны рынак пакуль адзiнкавыя. Разам з тым пелетамi можна эфектыўна ацяпляць дамы, розныя (у тым лiку вытворчыя) памяшканнi, пасажырскiя вагоны, выкарыстоўваць у печах i камiнах, кацельнях i нават на ЦЭЦ, што ва ўмовах росту цэн на iншыя вiды палiва, безумоўна, павысiць зацiкаўленасць у iх выкарыстаннi ў рэспублiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Максiмальную карысць з другаснай сыравiны атрымлiваюць на ААТ «Барысаўскi ДАК»
|
|