Iнфляцыя ў Беларусi ў студзенi—лiстападзе склала 5,7 працэнта
У Беларусi iндэкс спажывецкiх цэн на тавары i паслугi ў лiстападзе 2006 года склаў 101,8 працэнта да кастрычнiка. У параўнаннi са снежнем 2005 года цэны ў лiстападзе павялiчылiся на 5,7 працэнта, паведамiлi БЕЛТА ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу. Нагадаем, што ў адпаведнасцi з Асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi на 2006 год гадавая iнфляцыя запланавана на ўзроўнi 7—9 працэнтаў.
Каментарый аб парадку iндэксацыi даходаў насельнiцтва Беларусi за лiстапад 2006 года Заработная плата дзяржаўных служачых, грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых (акрамя ваеннаслужачых тэрмiновай службы) i асоб радавога i начальнiцкага складу за лiстапад 2006 года iндэксуюцца на 5,7 працэнта. Як паведамiла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Беларусi Алена Колас, гэта тлумачыцца тым, што iндэкс спажывецкiх цэн за лiстапад гэтага года перасягнуў пяцiпрацэнтны парог да снежня мiнулага года i склаў 105,7 працэнта. Нагадаем, iндэксацыя ажыццяўляецца па нарматыву, устаноўленаму Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 студзеня 2006 года № 55 «Аб нарматыве iндэксацыi грашовых даходаў насельнiцтва з улiкам iнфляцыi». Iндэксуецца даход у межах Br165 тыс. 790 — 100 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытачнага мiнiмуму, дзеючага на момант iндэксацыi. Частка даходу, якая перавышае гэту суму, iндэксацыi не падлягае. Паколькi iндэкс спажывецкiх цэн за лiстапад да студзеня гэтага года не перасягнуў пяцiпрацэнтны парог, мiнiмальная заработная плата за лiстапад 2006 года не iндэксуецца i складае Br156 тыс. 900.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi iндэкс спажывецкiх цэн на тавары i паслугi ў лiстападзе 2006 года склаў 101,8 працэнта да кастрычнiка |
|