Дэмаграфiчны «мiнус» меншае?
Сяргей ГРЫБ
З пачатку года ў Беларусi адзначана пэўнае змяншэнне адмоўнага натуральнага дэмаграфiчнага сальда. За сёлетнiя студзень—кастрычнiк у параўнаннi з аналагiчным перыядам летась сярэднi па краiне паказчык нараджальнасцi павялiчыўся прыкладна на 6,3, а паказчык смяротнасцi — знiзiўся на 2,1 працэнта.
У прыватнасцi, як сведчыць статыстыка, за студзень—кастрычнiк гэтага года ў краiне нарадзiлася 79 838 чалавек, i ў тым лiку 12 886 чалавек — на Брэстчыне (за аналагiчны перыяд летась гэты паказчык па рэгiёну складаў 12 404), 9342 чалавекi — на Вiцебшчыне (летась — 8816), 12 171 — на Гомельшчыне (11 652), 9322 — на Гродзеншчыне (8391), 12 181 — на Мiншчыне (11 332), 9202 — на Магiлёўшчыне (8728) i 14 734 чалавекi — у Мiнску (13 788). Адначасова пайшлi з жыцця 115 212 жыхароў Беларусi. Так, за студзень—кастрычнiк сёлета на Брэстчыне было зарэгiстравана 1 6 215 выпадкаў смяротнасцi (за такi ж час летась — 16 952), Вiцебшчыне — 17 343 (17 522), Гомельшчыне — 18 438 (18 301), Гродзеншчыне — 14 358 (15 032), Мiншчыне — 19 763 (20 379), Магiлёўшчыне — 14 986 (15 320), а ў сталiцы — 14 109 (14 155). Cамы высокi ўзровень нараджальнасцi сёлета адзначаецца ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях — 10,7 i 10 выпадкаў на кожную тысячу жыхароў рэгiёнаў. Найбольш жа нiзкi ўзровень смяротнасцi (9,5 выпадкi на тысячу) захоўваўся ў сталiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года ў Беларусi адзначана пэўнае змяншэнне адмоўнага натуральнага дэмаграфiчнага сальда
|
|