У Беларусi ў 2007 годзе плануецца ўвесцi ў эксплуатацыю 4,7 млн кв.м жылля
Вольга СРЭДНЕВА, БЕЛТА
У Беларусi ў 2007 годзе ў адпаведнасцi з прагнозам сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны павiнна быць уведзена ў эксплуатацыю 4,2—4,7 млн кв.м агульнай плошчы жылля. Аб гэтым паведамiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Вiктар Бура на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў. Прайшло яно пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага. «Вопыт гэтага года паказвае, што толькi верхняя планка прагнозу рэальна стымулюе рэгiёны», — адзначыў Вiктар Бура. У сувязi з гэтым ён прапанаваў давесцi планавае заданне па будаўнiцтву жылля на будучы год па максiмуму. Як праiнфармаваў Вiктар Бура, плануецца, што для грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, у 2007 годзе будзе пабудаваны 71 працэнт ад агульнага аб’ёму ўводу жылля. У 2007 годзе ў рэспублiцы прадугледжана забяспечыць жыллём сацыяльнага карыстання 868 сем’яў, яшчэ 546 сем’яў будзе адселена са старых i аварыйных дамоў. Акрамя таго, жыллём будуць забяспечаны 1694 шматдзетныя сям’i. У сельскай мясцовасцi i малых гарадскiх паселiшчах у будучым годзе плануецца ўвесцi ў эксплуатацыю больш як 1,4 млн кв.м жылля, або каля 31 працэнта ад агульнага аб’ёму ўводу. У сельскагаспадарчых арганiзацыях намечана пабудаваць 8135 дамоў (кватэр), у тым лiку ў аграгарадках 1247 дамоў. На фiнансаванне жыллёвага будаўнiцтва з усiх крынiц у 2007 годзе з улiкам затрат на iнжынерную i транспартную iнфраструктуру плануецца накiраваць 4,2 трлн рублёў. Асноўнымi крынiцамi будуць крэдытныя рэсурсы банкаў, сродкi насельнiцтва, сродкi кансалiдаванага бюджэту, а таксама сродкi арганiзацый. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ў 2007 годзе ў адпаведнасцi з прагнозам сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны павiнна быць уведзена ў эксплуатацыю 4,2—4,7 млн кв.м агульн
|
|