Сацыяльныя стандарты на сяле — гэта якасць жыцця вяскоўца
Святлана ЯСКЕВIЧ
— Прэзiдэнт краiны, урад патрабуюць ад улады на месцах работы, вынiкам якой будзе адчуванне чалавека, што яму жывецца камфортна, што пра яго клапоцяцца, не пакiдаюць адзiн на адзiн з праблемамi. Наколькi, на ваш погляд, ахова здароўя ў вёсцы адпавядае раней пастаўленым задачам? — Калi гаварыць строга, даступнасць аказання спецыялiзаванай медыцынскай дапамогi сельскаму насельнiцтву забяспечваецца перш за ўсё мiжраённымi профiльнымi аддзяленнямi ў стацыянарах Брэста, Баранавiчаў i Пiнска, а таксама дыягнастычнымi i лячэбнымi магчымасцямi абласных устаноў аховы здароўя. Пры наяўнасцi паказанняў пацыент можа быць накiраваны ва ўказаныя ўстановы, а таксама ў рэспублiканскiя навукова-практычныя медыцынскiя цэнтры. Але блiжэй за ўсё да вяскоўца, вядома ж, урач агульнай практыкi сельскай амбулаторыi. Такiх амбулаторый у вобласцi больш за палову: 75 з 114. На пачатак года не было дактароў у адзiнаццацi сельскiх установах аховы здароўя. Зараз — вакансii толькi ў чатырох. Гэта пытанне плануем вырашыць да жнiўня наступнага года. Зазначу, што ўсе ўрачы, якiя прыехалi на працу ў вёску сёлета, забяспечаны жыллём. З пачатку гэтага года аснашчана медыцынскiм абсталяваннем 25 урачэбных амбулаторый. Рамонт, рэканструкцыя, паляпшэнне вядуцца паўсюдна. Вось толькi прыклады за апошнiя 11 месяцаў: праведзена рэканструкцыя Кукаўскага ФАПа i Кругавiцкай амбулаторыi Ганцавiцкага раёна, зроблены капiтальны рамонт Пескаўскай i Малецкай амбулаторый Бярозаўскага, Тамашоўскай — Брэсцкага, Шаняўскога ФАПа Пружанскага раёнаў, Цярэблiцкай амбулаторыi Столiнскага, Вялiкарыцкай i Олтускай участковых бальнiц Маларыцкага раёнаў. Адрамантаваны Русiноўскi ФАП Баранавiцкага, Моладаўская i Опальская амбулаторыi Iванаўскага, Астромiцкi ФАП Кобрынскага, Русiнавiцкi ФАП Ляхавiцкага, Лунiнская i Любчанская амбулаторыi Лунiнецкага, Малоткавiцкая амбулаторыя i Аснежыцкi ФАП Пiнскага раёнаў. Працягваюцца работы па рэканструкцыi Пелiшчанскай участковай бальнiцы Камянецкага, рамонту Дастоеўскага ФАПа Iванаўскага, Беражкоўскай участковай бальнiцы Столiнскага раёнаў i iншых. Варта сказаць i пра бальнiцы сястрынскага догляду. Iх у вобласцi 11, i ў трох раёнах адкрыты адпаведныя аддзяленнi пры ўчастковых бальнiцах. Часта такая ўстанова — адзiнае выйсце для адзiнокiх састарэлых людзей. Тут iм забяспечаны догляд i медыцынская дапамога. А ўсяго ў вобласцi зараз працуе 41 участковая, гэта значыць сельская, бальнiца. Дык вось на рамонт i рэканструкцыю ўсiх сельскiх устаноў аховы здароўя пайшло сёлета 3923 мiльёны рублёў. Добрая iх работа сёння немагчымая без адпаведнага транспартнага забеспячэння. За 11 месяцаў года азначаныя ўстановы атрымалi 48 адзiнак новага санiтарнага транспарту. Асобны клопат органаў кiравання аховы здароўя i органаў улады ў цэлым — аперацыйныя блокi i рэанiмацыйныя аддзяленнi раённых бальнiц. Аперацыйныя i рэанiмацыйныя аддзяленнi Бярозаўскай, Драгiчынскай, Камянецкай, Кобрынскай ЦРБ здадзеныя ў эксплуатацыю. Практычна завершаны работы па рэканструкцыi аперацыйнага блока Баранавiцкай гарадской бальнiцы, рамонту рэанiмацыйнага аддзялення Пiнскай гарадской бальнiцы. Вядзецца рэканструкцыя i абнаўленне аперацыйных i рэанiмацый у Ганцавiчах, Жабiнцы, Iванаве, Столiне, Iвацэвiчах, Ляхавiчах. — Радзеюць вёскi, закрываюцца сельскiя школы. Ад гэтага, на жаль, нiкуды не дзенешся. Наколькi даступная якасная адукацыя вясковаму школьнiку вобласцi? — Сёння размову весцi пра варыятыўнае, рознаўзроўневае, профiльнае навучанне, у тым лiку па iндывiдуальных вучэбных планах, можна не толькi на прыкладзе гарадскiх, але i сельскiх школ. У вобласцi зараз працуюць 24 гiмназii i 7 лiцэяў. З iх чатыры раённыя, дзе навучаюцца дзецi з сельскай мясцовасцi. Тры гады таму быў адкрыты Брэсцкi дзяржаўны абласны агульнаадукацыйны лiцэй iмя П. Машэрава для адораных вучняў з раёнаў. Зараз 75 працэнтаў дзяцей у iм — вясковыя школьнiкi, якiя забяспечаны жыллём i харчаваннем за кошт абласнога бюджэту. Да новага навучальнага года адкрыўся раённы лiцэй у Жабiнцы, у якiм дзецi з вёскi таксама могуць атрымаць якасную адукацыю. Працуюць установы такога кшталту ў Iвацэвiчах i Лунiнцы. Пры iх маюцца iнтэрнаты, а значыць, i ўмовы для навучання вясковых дзяцей. У сельскай школе, нават у самай глыбiнцы, ёсць умовы для паўнацэннай адукацыi. Прыкладам таму можа служыць работа калектыву Кругавiцкай школы Ганцавiцкага раёна. Сёлета выпускнiк гэтай школы Яўген Вiктаровiч на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi набраў па матэматыцы 89 балаў, па фiзiцы — 83 балы са 100. 11 выпускнiкоў Кругавiцкай школы паспяхова прайшлi цэнтралiзаванае тэсцiраванне па ўсiх прадметах. Лiчбы гавораць за тое, што ў школе пад кiраўнiцтвам Аляксандра Занько вучнi атрымлiваюць такiя ж грунтоўныя веды, як i iх гарадскiя равеснiкi ва ўстановах з паглыбленым вывучэннем прадметаў. На жаль, даводзiцца штогод закрываць або рэарганiзоўваць 10—15 вясковых школ у сувязi з малой колькасцю iх вучняў. Але ёсць у гэтым працэсе i станоўчы момант. Больш сродкаў можна выкарыстаць на паляпшэнне матэрыяльнай базы, абсталяванне школ у буйных населеных пунктах, што таксама спрыяе паляпшэнню якасцi навучання. Пытаннi падвозу дзяцей з аддаленых вёсак практычна вырашаныя. Вось i сёлета быў закуплены 41 аўтобус. За апошнiя некалькi гадоў значна палепшыўся ўзровень аснашчанасцi сельскiх школ камп’ютарнай тэхнiкай, сучаснымi сродкамi навучання, вучэбнай i метадычнай лiтаратурай. Распачатая ў рэспублiцы падрыхтоўка настаўнiкаў па здвоеных спецыяльнасцях дазваляе не толькi забяспечыць дадатковыя сацыяльныя гарантыi сельскiм педагогам, вырашыць праблему iх поўнай вучэбнай нагрузкi, але i працуе на паляпшэнне ўсё той жа якасцi навучальнага працэсу. Нiхто, пэўна, не будзе спрачацца са сцвярджэннем, што ёсць рознiца памiж тым, калi прадмет выкладае спецыялiст i выпадковы настаўнiк, якога «дагрузiлi» гадзiнамi. На мой погляд, школа сёння дае магчымасць тым юным вяскоўцам, якiя iмкнуцца да ведаў, атрымаць якасную адукацыю. — Адлюстраваннем адной з сацыяльных бед грамадства служаць адкрытыя ў кожным раёне прытулкi для дзяцей. Як у цяперашнiх умовах напоўнiць канкрэтным зместам Дэкрэт Прэзiдэнта Беларусi «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях»? Хто на месцах будзе працаваць з няўдалай сям’ёй? — Не толькi бяда, але i галоўная загана нашага грамадства — п’янства. Менавiта п’янства параджае нябачаную ў ранейшыя часы з’яву, якая атрымала назву сацыяльнае сiроцтва. Зараз у вобласцi больш за тры тысячы сiрот, яшчэ 3220 дзяцей з 1627 сем’яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. Для такiх дзяцей працуюць дзесяць школ-iнтэрнатаў, створана 16 сацыяльных прытулкаў. У населеных пунктах работу з няўдалай сям’ёй вядуць сацыяльна-псiхалагiчныя службы ўстаноў адукацыi разам з органамi апекi i папячыцельства, установамi аховы здароўя, камiсiямi па справах непаўналетнiх. Але названыя ўстановы, так бы мовiць, заклiканы абаранiць дзяцей, а не ацверазiць бацькоў. Надзею на апошняе мы якраз i звязваем з уступленнем у дзеянне названага Дэкрэта. Па рашэнню судоў вобласцi амаль паўтары тысячы нядбайных бацькоў павiнны вярнуць дзяржаве больш за мiльярд рублёў за выхаванне i догляд дзяцей. Спагнана пакуль толькi 200 мiльёнаў рублёў. Але пачатак «ацверажэнню» многiх бацькоў усё-такi пакладзены. Думаю, чым больш рашучыя i жорсткiя меры ў адносiнах да гэтых людзей будуць прынятыя, тым больш будзе карысцi. Усе мы даўно ўпэўнiлiся, што ўгаворы, тлумачэннi, культурна-асветнiцкая работа на пэўны кантынгент суграмадзян не дзейнiчае. У названым накiрунку работы акрэслены, але гэта не значыць, што ў цэлым выхаваўчая, культурная работа з сям’ёй можа аслабнуць. Ставiцца задача нават у самай маленькай вёсачцы працаваць з людзьмi так, каб падкрэслiваць значнасць сям’i, умацоўваць яе пазiцыi. На кожным свяце вёскi, на кожным мерапрыемстве, арганiзаваным установамi культуры, гэтай тэматыцы надаецца асаблiвае значэнне. — Дарэчы, пра ўстановы культуры. Многiя з iх апошнiм часам сталi дамамi сацыяльных паслуг у вёсцы. Наколькi яны ўпiсалiся ў новыя рэалii жыцця? — Добра ўпiсалiся. Яны сталi культурнымi ўстановамi новага тыпу. Зараз у вобласцi на месцы былых клубаў, дамоў культуры створаны 31 дом сацыяльна-культурных паслуг. Такiя ўстановы працуюць у невялiкiх вёсках, дзе пражывае менш за сто чалавек, а часам i два—тры дзесяткi жыхароў. I гэтыя былыя ачагi культуры сталi асноўным цэнтрам, што звязваюць вёску, вобразна кажучы, з вялiкiм светам. Сюды па графiку прыязджае доктар, тут прымаюць заказы на бытавыя паслугi, у гэтай зале вяскоўцы сустракаюцца з удзельнiкамi раённай або iншых iнфармацыйных груп. Тут, як правiла, захавалiся бiблiятэкi, сюды прыходзяць пажылыя людзi як у своеасаблiвы клуб па iнтарэсах. Можна наведаць Перасудавiцкi Дом сацыяльных паслуг Бярозаўскага раёна, завiтаць у Рагозна Брэсцкага раёна, Крышылавiчы Ганцавiцкага, Агдэмер Драгiчынскага, Баранцы Жабiнкаўскага раёнаў i ўпэўнiцца, як нефармальна, цiкава наладжана работа падобных устаноў. У некаторых з iх створаны музеi, пастаянна дзеючыя выставы, працуюць гурткi мастацкай самадзейнасцi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра сацыяльную палiтыку мясцовых органаў улады, работу па ўкараненню сацыяльных стандартаў у вёсцы наша сённяшняя гутарка з намеснiкам старшынi Брэсцк |
|