Павышэнне цаны на газ не прывядзе да значнага росту кошту будаўнiцтва жылля
Вольга СРЭДНЕВА, БЕЛТА
Павышэнне цаны на газ, якi пастаўляецца ў Беларусь, не прывядзе да значнага росту кошту будаўнiцтва жылля, заявiў журналiстам мiнiстр архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Аляксандр Селязнёў.
«Калi газ будзе пастаўляцца ў 2007 годзе па цане на 15 працэнтаў вышэйшай, чым у гэтым годзе, як мы спадзяёмся, то гэта практычна не паўплывае на кошт квадратнага метра», — перакананы мiнiстр. Так, паводле яго даных, кошт самага энергаёмiстага будматэрыялу — цэменту — пры павышэннi цаны на газ на 15 працэнтаў узрасце на 2—3 працэнты. «У сувязi з тым, што ў кошце квадратнага метра цэмент займае ўсяго 5 працэнтаў, гэта прыметна не паўплывае на цану жылля», — сказаў Аляксандр Селязнёў. Нават «у выпадку форс-мажорных сiтуацый» з цаной на газ, дадаў ён, на ўзроўнi ўрада можа быць прыняты шэраг рашэнняў, якiя прадухiляць iстотнае павелiчэнне цэн на будаўнiцтва жылля. Аляксандр Селязнёў паведамiў, што па даручэнню кiраўнiка дзяржавы ўжо зроблены i ўнесены ў Савет Мiнiстраў разлiкi, якiя паказваюць, што прынятых у краiне нарматыўна-прававых актаў на ўзроўнi кiраўнiка дзяржавы, урада i ведамстваў дастаткова для таго, каб пры адсутнасцi форс-мажорных абставiн трымаць цану на панэльнае жыллё, што будуецца з дзяржаўнай падтрымкай, у рэгiёнах — на ўзроўнi $380 за 1 кв.м i на ўзроўнi $420—450 за 1 кв.м у Мiнску. Мiнiстр нагадаў таксама, што ў адпаведнасцi з указам прэзiдэнта да 2010 года ў рэспублiцы да 80 працэнтаў агульнага аб’ёму ўводу жылля будзе будавацца для грамадзян, якiя стаяць у чарзе тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Павышэнне цаны на газ, якi пастаўляецца ў Беларусь, не прывядзе да значнага росту кошту будаўнiцтва жылля, заявiў журналiстам мiнiстр архiтэктуры i бу
|
|